Агульнарэспубліканскі святочны дзень

23.02.2024

Штогод 23 лютага ўсе мы адзначаем свята – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта магчымасць лішні раз нагадаць хлопчыкам аб тым, што такое смеласць, адвага і мужнасць. Абаронцы ёсць у кожнай сям’і: дзядулі, дзядзі, старэйшыя браты і, канешне ж, нашы любімыя таты. Гэта іх свята.

         Таму, на працягу акцыі “Ёсць такая прафесія Радзіму абараняць” нашы выхаванцы сумесна з педагогамі падрыхтавалі: фотавыставу “Я – будучы абаронца Айчыны”, паведамленні "Мой тата самы лепшы", “Што такое армія”; паўдзельнічалі ў квэст – гульні “Абаронцам прысвячаем…”; накіравалі віншаванне і змайстравалі падарункі.