Задачы дзейнасці ўстановы адукацыі

 

ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ПЕДАГАГІЧНАГА КАЛЕКТЫВА

НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

  1. Фарміраванне ў выхаванцаў асноў бяспекі жыццядзеўнасці і пачатковых уяўленняў аб здаровым ладзе жыцця сродкамі дыдактычных гульняў.
 
  1. Развіццё грамадзянска – патрыятычнай пазіцыі шляхам фарміравання ўяўленняў аб сваёй сям’і, родным краі, краіне, дзяржаўных сімвалах, знакамітых людзях.
Задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі

     Прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.

     Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:
  • ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя
    выхаванцаў;
  • забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванцаў у
    адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі,
    здольнасцямі і запатрабаваннямі;
  • фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый,
    неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
  • падрыхтоўка да працягу адукацыі;
  • аздараўленне.
     Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
  • навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
  • асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
  • атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна- педагагічнай дапамогі;
  • фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
  • фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
  • далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
  • развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
  • выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
  • забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
  • арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі;
  • забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанні ім псіхалагічнай дапамогі.
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ 4 жніўня 2022 г. No 230