Каб мова родная гучала

Роля бацькоў ў развіцці беларускага маўлення дзіцяці

 

 

 

   Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час, дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. Аднак, беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.

   Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы і народныя казкі, якія спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай - недахоп часу ў бацькоў. Адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі.

    З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост – гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым. Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе. Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках.

    Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі – гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям. Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Ваша ўвага, Вашы абдымкі, Ваша сіла і абарона, Ваша пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.

   Казкі – гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.

     Размаўляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапапожам.

 

Падрыхтаваў выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

звярнуць

Мова продкаў і нашчадкаў.

 

 

Мова продкаў і нашчадкаў

 

 

 

                                                                     Ты адкуль бруішся, мова?

                                                                     З сініх неманскіх крыніц?

                                                                     Па зямлі збіраю словы,

                                                                     Нібы россыпы суніц.

                                                                     Мілая, адзіная,

                                                                     Нам, нашчадкам,

                                                                     Даддзена

                                                                     Любая радзіма ал дзядоў і прадздаў.

                                                                                                      Уладзімір Мазго

 

         Што такое родная мова? Навошта нашым дзецям трэба ведаць беларускую мову?

         Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – гэта скарб, якім ганарыцца кожны народ. Прадстаўнікі нацыі ведаюць родную мову, нацыянальную культуру (народныя песні, святы), ганарацца дасягненнямі людзей, якія праславілі краіну, ахоўваюць родную прыроду.

         Вельмі важна, каб дзеці з павагай ставіліся да беларускай мовы, а таксама маглі добра на ёй размаўляць. Сучасныя дзеці мала чуюць родную мову  у шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іхняе маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

         Наша родная старонка, як наша маці, хоча, каб мы заставаліся вольнымі, гаспадарамі свайго жыцця. А гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што аб’ядноўвае нас, робіць нацыяй.

         Далучаючы дзяцей да роднай мовы, мы будзем не толькі садзейнічаць яе абагачэнню, але і развіваць пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці нашых дзяцей, пашыраць веды пра беларускую культуру. Бо самае дарагое у жыцці – тое, што з ранніх год закладзена у сэрца. І менавіта родная мова – сувязное звяно у далучэнні дзяцей да агульначалавечных каштоўнасцяў, вытокаў народнай мудрасці.

         Сёння сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, зацікавіць дзяцей працэсам пазнання беларускай нацыянальнай культуры, паглыбіць іх веды пра родны край, выхоўваюць пачуццё патрыятызму.

         Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі.

         Цудоўна будзе, калі вы будзеце часцей чытаць беларускія казкі, знаёміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.

         Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. І адначасава будзем абуджаць іх веру у тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі.

 

 Калыханкі і забаўлянкі

         Ад першага крыку немаўляці і да з’яўлення яго дзівосных “энікаў бэнікаў”, “анцаў-цванцаў” дзіця развіваецца і выхоўваецца калыханкамі, забаўлянкамі, пацешкамі, гульнямі і шматлікімі іншымі паэтычнымі творамі, што нараджаюцца мацярынскай любоўю і замілаванасцю да свайго пестунка. Менавіта з гэтых, на першы погляд, просценькіх “баю-бай”, “ладачкі-ладкі”,”сарока-варона” і пачынаецца выхаванне яго вялікасці Чалавека, будучых сапраўдных дачок і сыноў Бацькаўшчыны.

         Першымі ў гэтым шэрагу стаяць калыханкі – песні маці над калыскай, калі жанчына, часта занятая нейкай працай, ціханька, замілавана і лагодна, суладна з пагойдваннем люлькі, дакладна у такт яму, напявае свае поўныя мацярынскай пяшчоты імправізыцыі. Любімы вобраз калыханкі – коцік-варкатун. Вось самыя распаўсюджаныя сюжэты: “Ходзіць каток па сяле, носіць сон у кашале”. “Ходзіць каток па вароцях у чырвоненькіх чабоцях”, “А ты, коця, не вурчы”. Сярод іншых шматварыянтных калыханак пераважваюць: “А-а, люлі-люлі, спаць ”, “Люлі-люлі, прыляцулі гулі”.

         Калыханкі просценькія па кампазіцыі, з дакладным рытмам. Сюжэт у іх толькі абазначаны, але прысутнічае адпаведнасць, даецца канкрэтная і неабходная узросту малых інфармацыя.

Прызначэнне калыханкі – супакоіць, прыспаць дзіця. Гэта дасягаецца за кошт напеўнасці, пяшчотных гукаперайманняў. Маці хацелася, каб яе дзіця было здаровым, шчаслівым, вясёлым, і гэтае заданне вылівалася у радкі чароўнай мелодыі паэтычнай сілы.

Іншае, чым у калыханак, прызначэнне у забаўлянак, пацешак – развесяліць, падтрымаць у дзіцяці радасныя эмоцыі тады, калі яно не спіць а гуляе.

Калі немаўля прачнецца, яму абавязкова зробяць “Пацягусенькі, пацягушкі”, а потым – “Ласачка, ласачка, дзе была?”. Далей настае чарга “Ладачкі, ладкі”. Спачатку маці вучыць дзіця пляскаць у далонькі, а потым яно ужо само пляскае, як толькі пачуе “Ладкі”. Пры гэтым у дзіцяці хутка развіваецца каардынацыя рытму.

“Кую-кую ножку” – гульня з ножкамі дзіцяці, калі лёгенька у рытм забаўлянкі пастукваюць малога па пятачцы. Першыя урокі мужнасці дзіця атрымлівае, калі “Ідзе каза рагатая, ідзе каза бадатая” з двумя пастаўленымі, як рожкі, пальцамі (“Каго пападу – таго закалю”), казычуць яго. Пазней пачынаецца гуканне дзіцяці на назе над шматлікія “Гойда, гойда, гайдамаш”, “Чук-чук-чук. Паехалі” і многія іншыя.

Унікальная сярод забаўлянак “Сарока-варона” – гульня з пальчыкамі, дзе пальчык хлопчык не атрымлівае кашкі, таму што нічога не рабіў.

Паводле мастацкай формы, забаўлянкі – гэта вершаваныя і рыфмаваныя шмадрадкоўкі, часта у форме дыялогу, жартоўна-гумарыстычнага, вяселага, гарэзлівага зместу. Яны толькі часам маюць элементы мелодыі, а у большасці выпадкаў прагаворваюцца рэчытатыўна, у рытме адпаведнага дзеяння і суправаджаюцца разнастайнымі рухамі, гульнёй з ручкамі і ножкамі, жывоцікам,галоўкай, носікам, ушкамі, вочкамі.

Калыханкі і забаўлянкі, якія дарослыя ствараюць для малых, узніклі і узнікаюць у непасрэднай сувязі з народнай педпгогікай. Яны – першыя эстэтычныя урокі у разумовым, працоўным, маральным і фізічным развіцці дзяцей.

Падрыхтаваў выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

звярнуць

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да народнай культуры з дапамогай малых форм фальклору. Інфармацыя для бацькоў і педагогаў

 

 

У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору - асноўнаму багаццю нашых продкаў, дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.

На практыцы ў дашкольным выхаванні ўдзяляецца ўвага нацыянальнаму фальклору, так як беларускі народ мае багатую фальклорную спадчыну, створаную спецыяльна для дзяцей.

Вельмі добра падыходзіць музычны фальклор, які па сваей прыродзе пранізаны элементамі народнага тэатра, гульнямі, пантамімай.

Падбіраючы для заняткаў  з дзецьмі найбольш эфектыўныя формы, метады і сродкі, трэба ўлічваць, што працэс фарміравання нацыянальнай самасвядомасці доўгі і складаны, і пачынаць яго трэба перш за ўсе з азнаямлення з родным краем, непасрэдна ўключваючы сродкі вуснай народнай творчасці.

У першай і другой  малодшых групах , праводзячы назіранні за прыгажосцю роднай прыроды, неабходна чытаць вершы, забаўлянкі, загадкі неабходна адраджаць выкарыстанне твораў вуснай народнай творчасці (казак, забаўлянак, калыханак, песен, гульняў).

Пры планаванні работы з дзецьмі сярэдняй і старшай груп неабходна выкарыстоўваць розныя формы: сумесная дзейнасць педагога з дзецьмі, пазнавальныя гутаркі ў вольнай форме, самастойная дзіцячая дзейнасць, гульні, тэматычныя прагулкі і экскурсіі, святы і забавы, назіранні ў прыродзе святы і забавы.

Малыя фальклорныя жанры - мініяцюрныя паэтычныя творы, створаныя для дзяцей, якія маюць канкрэтны педагагічны кірунак. Яны ўпрыгожваюць мову педагога, робяць яе вобразнай і прыгожай, прыцягваюць увагу дзяцей. Забаўлянкі, пястушкі прыносяць радасць дзецям, выклікаюць у іх жаданне паўтараць словы за дарослымі, выконваць заданні выхавальніка, удзельнічаць у агульных гульнях.

Пястушкі выкарыстоўваюцца педагогамі ў розных рэжымных момантах: пад гукі гэтых вершаў і песень дзеці ахвотна мыюцца, прымаюць ежу, займаюцца. Жыццё дзіцяці становіцца цікавейшым, ярчэйшым, а ў яго самога лепш развіваюцца памяць, мысленне, увага, маўленне, а калі яно выконвае канкрэтныя рухі, то развіваюцца каардынацыя, узгодненасць, спрытнасць.

Калыханкі - першыя для дзяцей ўзоры мастацкага слова. Навакольны свет у іх падаецца ў вобразах, даступных і зразумелых.

У беларускім фальклоры шмат прыказак і прымавак. Дзеці з інтарэсам успрымаюць іх кароткі змест. Многія прыказкі і прымаўкі маюць павучальнае значэнне: яны ўсхваляюць працавітасць, гаспадарлівасць, умельства, вучаць любіць родны край, Радзіму, асуджаюць гультайства, зайздрасць. Падбіраюцца яны па канкрэтнай тэме: пра Радзіму, працу, хлеб, навуку, поры года, з’явы прыроды, народныя прыкметы.

Павучальнасць прыказак і прымавак разумеецца дзецьмі паступова, і глыбіня іх разумеецца ў большай меры залежыць ад таго, насколькі часта выкарыстоўваюцца яны ў патрэбных момантах.

Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках, па прыкметах падабенства.

Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць. У мінулым загадка служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная, загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх справах.

Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме адлюстроўвала гаспадарчую і творчую дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт, побыт, працу, жывёльнасць, расліннасць, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.

Яркую акрэсленую выхаваўчую накіраванасць маюць беларускія народныя песні. Праз іх тэксты, лексіку дзеці ўзбагачаюць уяўленні аб наваколлі, прыродных з’явах, знаёмяцца з прыладамі працы, беларускімі назвамі месяцаў, дзён тыдня, нацыянальнымі стравамі, значна пашыраецца актыўны слоўнік.

Праз песню знаёмім выхаванцаў з лепшымі рысамі характару беларусаў: шчырасцю, чуласцю, сціпласцю, уважлівасцю. Фальклорныя песня дапамагае развіццю эмацыянальнай сферы дзяцей, падрыхтоўвае да выканання пэўных сацыяльных роляў.

Заняткі па азнаямленню дзяцей з вуснай народнай творчасцю пройдуць цікава, калі да іх удзелу далучыць бабуль і дзядуль, супрацоўнікаў музеяў, народных майстроў.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі варта памятаць, што першаасновай народнай педагогікі лічыцца культ працы, умелых рук і разумення свайго месца ў прыродзе, таму працоўная дзейнасць, спалучэнне яе з творамі вуснай народнай творчасці дазволіць зацікавіць дзяцей сумеснай працай.

Усвядомленаму імкненню дзяцей да авалодання культурнымі эталонамі, ўзаемадзеянню ў калектыве спрыяюць арганізацыя з дзецьмі ісцэніровак па казках, фантазіраванне, прыдумванне гісторый, выкананне творчага задання. Малыя формы фальклора актыўна ўключаюцца ў вядучы від дзейнасці – гульню, у дадзеным выпадку – гульню-драматызацыю. Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. Жывая інтанацыя маўлення, вобразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць гульням дзяцей натуральнасць і праўдзівасць. Гульня-драматызацыя аказвае актывізуючы ўплыў на развіццё выразнага беларускага маўлення, паколькі яна спалучае разам гульнёвую матывацыю і камунікатыўную накіраванасць. Дзеці старшай групы могуць драматызаваць творы як для сябе, так і для маленькіх гледачоў, для сваіх бацькоў. Да гульні-драматызацыі неабходна падрыхтаваць разам з дзецьмі атрыбуты, элементы касцюмаў

Вялікі выхаваўчы патэнцыял маюць народныя святы і абрады. Яны задавальняюць дапытлівасць дзяцей, іх эстэтычныя патрэбы, цягу рухаў, фарміруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўніцтва, вучаць пазнаваць беларускую культуру. Поспех засваення мастацкіх твораў залежыць ад таго, наколькі яны зразумелыя дзецям і даюць магчымасць выконваць ролі адпаведных персанажаў, песень, суправаджаць спевы мімікай, рухамі. Калі для спеваў дзяцей малодшых груп найбольш даступным песенным матэрыялам з’яўляюцца калыханкі, забаўлянкі, невялікія песенькі, то асаблівае месца ў старшых дзяцей займаюць песні, карагоды, гульні, якуія дзеці вучаць для народных свят і абрадаў.

Паспяховасць заняткаў па фарміраванню нацыянальнай самавядомасці сродкамі вуснай народнай творчасці магчыма дасягнуць з дапамогай эфектыўных метадаў і прыёмаў работы:

-сюрпрызны момант, незвычайны пачатак;

-праблемны характар становішча;

-гульнёвыя прыёмы;

-віктарыны, выставы адгадак;

-выкарыстанне прыказак , прымавак, малых форм беларускага фальклору для арганізацыі дынамічнай хвілінкі;

-творчыя заданні :”намалюй, што ўявіў”, “прыдумай сам”, “упрыгож”;

- хатнія заданні “Пагуляй у дамашні тэатр”, “Спытай у бабулі”;

-мультымедыйныя прэзентацыі;

-тэматычныя віктарыны, вечарыны, кірмашы;

-сумесныя з бацькамі святы.

Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасці дзяцей, сфарміраваць цікавасць да народнай творчасці, у гульнёвай форме далучыць дзяцей да нацыянальнай культуры.

Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі твораў народнай творчасці ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці.

Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, фальклор адначасова задавальняе патрэбу дзіцячай душы ў гульні, жарце, асваенні свету

 

Падрыхтаваў выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

звярнуць