Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15.03.2024

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца асаблівае дзяржаўнае свята  - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

         Канстытуцыя – гэта асноўны Закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай краіны і кожны чалавек мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё.

         Да дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у нашай дашкольнай установе прайшоў святочны дзень, а пачаўся ён з праслухоўвання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

         Дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні “Адгадай права”, “Збяры герб”, “Збяры сцяг Рэспублікі Беларусь”. Выхаванцы старшай групы азнаёміліся з паняццем “закон”, “парадак”, “права”, паўтарылі дзяржаўную сімволіку: сцяг, герб. Замацавалі ўяўленні аб тым, якія правы ёсць ў грамадзян нашай краіны, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.