Масленічны тыдзень

14.03.2024

У нашай дашкольнай установе святкаванне Масленіцы стала добрай традыцыяй. Педагогі стараюцца звяртаць увагу на народныя абрады, традыцыі і звычаі.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся са святам Масленіца і звычаямі святкавання. Выхавальнікам атрымалася перадаць дзецям святочны настрой. Свята прайшло ў вясёлай атмасферы. Дзеці ад душы павесяліліся, пелі песні, вадзілі хараводы, гулялі ў рухавыя гульні. Мы рады, што сёння не толькі сустрэлі прыгажуню Вясну, а зарадзілі адзін аднаго бадзёрасцю, энергіяй і добрым настроем!