12 красавіка - Дзень касманаўтыкі

12.04.2024

“Падужэюць нашы крылы,

І мы адправімся ў палёт! – пад такім дэвізам прайшоў тэматычны тыдзень “Планета зямля. Космас” у першай рознаўзроставай групе. Кожны дзень для выхаванцаў быў насычаным і змястоўным. Выхаванцы здзейснілі цікавае “Падарожжа па касмічных далях” на пабудаванай з геаметрычных фігур ракеце; адказаўшы на пытанні віктарыны “Пазнайкі Касманаўтыкі”, дапамаглі планетам Сонечнай сістэмы вярнуцца на свае арбіты; даслалі ліст жыхарам вострава “Чунга – чанга”, у якім расказалі пра нашых беларускіх касманаўтаў. Усё гэта праходзіла ў суправаджэнні вершаў, загадак, гульняў. Завяршыўся тыдзень флэш – мобам “Трава ля дома”.