Акцыя "Мой чысты і зялёны горад"

30.04.2024

1 мая ўся краіна адзначае свята працы. Гэта свята ўсіх, хто працуе, свята людзей розных прафесій. Напярэдадні свята і ў рамках акцыі “Мой чысты і зялёны горад”,  з мэтай фарміравання яркіх станоўчых эмоцый і павагі да працы і людзей працы, у нашым дзіцячым садзе прайшло свята «Дзень працы». У пачатку дзеці праслухалі ўрачысты гімн. Дзеці пазнаёміліся з традыцыямі, якія склаліся пры святкаванні гэтага дня, даведаліся крыху больш аб працы і прафесіях, а таксама чыталі вершы, прысвечаныя гэтаму дню, разгадвалі загадкі, спявалі песні і вадзілі карагод. А ў групах дзеткі з радасцю малявалі яркія малюнкі і рабілі прыгожыя аплікацыі. Усе атрымалі выдатны настрой ад свята.