2024 - Год якасцi

КОМПЛЕКС мерапрыемстваў па рэалізацыі рэспубліканскага плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2024 г. № 41

План мерапрыемстваў дзяржаўнай установы адукацыі "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна", прысвечаных Году якасці

Мерапрыемствы, прысвечаныя Году якасці

 

    У нашым дзіцячым садзе прайшла акцыя “Сваёй я мовай ганаруся!”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу (выхаванцы, педагогі, бацькі), прынялі ў ёй актыўны ўдзел.

Так, прайшло: інтэрв’юрванне “Ваша любімае беларускае слова”; бліц – апытанне “Як добра вы ведаеце беларускую мову?”; арганізавана выстава дзіцячых кніг і часопісаў на беларускай мове; літаратурна – музыкальная забава “Свята роднай мовы”; фотачэленжэр “Мама (тата) пачытай мне твор на беларускай мове”.

    

Штогод 23 лютага ўсе мы адзначаем свята – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта магчымасць лішні раз нагадаць хлопчыкам аб тым, што такое смеласць, адвага і мужнасць. Абаронцы ёсць у кожнай сям’і: дзядулі, дзядзі, старэйшыя браты і, канешне ж, нашы любімыя таты. Гэта іх свята.

         Таму, на працягу акцыі “Ёсць такая прафесія Радзіму абараняць” нашы выхаванцы сумесна з педагогамі падрыхтавалі: фотавыставу “Я – будучы абаронца Айчыны”, паведамленні "Мой тата самы лепшы", “Што такое армія”; паўдзельнічалі ў квэст – гульні “Абаронцам прысвячаем…”; накіравалі віншаванне і змайстравалі падарункі.

      

З 8 па 12 красавіка ў установе адукацыі прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны Міжнароднаму дню палёта чалавека ў космас з мэтай фарміравання ў выхаванцаў цікавасці да дасягненняў краіны ў межах касмічных даследванняў, выхавання пачуцця патрыятызму, гонару за дасягненні Беларусі, павагу да людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё заваяванню космасу, развіццю пазнавальнай цікавасці да вывучэння космасу.

  

 

звярнуць

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2023 №1 "Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375"Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці". Дадзенае рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцці датычнасці да будучыні краіны. У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульнае дабро. Прыярытэтную ўвагу плануецца надаць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрую адукацыю, культурны вольны час).

Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 2023 г. № 1 "Об объявлении 2024 года Годом качества

 

 

 

звярнуць