ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ПЕДАГАГІЧНАГА КАЛЕКТЫВА
НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
- Фарміраванне ў выхаванцаў асноў бяспекі жыццядзеўнасці і пачатковых уяўленняў аб здаровым ладзе жыцця сродкамі дыдактычных гульняў.
- Развіццё грамадзянска – патрыятычнай пазіцыі шляхам фарміравання ўяўленняў аб сваёй сям’і, родным краі, краіне, дзяржаўных сімвалах, знакамітых людзях.
Задачы і функцыі ўстановы дашкольнай адукацыі
Прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.
Асноўныя задачы ўстановы дашкольнай адукацыі:
- ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя
выхаванцаў; - забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванцаў у
адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі,
здольнасцямі і запатрабаваннямі; - фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый,
неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту; - падрыхтоўка да працягу адукацыі;
- аздараўленне.
Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
- навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
- асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
- атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна- педагагічнай дапамогі;
- фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
- фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
- далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый;
- развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
- выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
- забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі;
- забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказанні ім псіхалагічнай дапамогі.
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ
БЕЛАРУСЬ 4 жніўня 2022 г. No 230
БЕЛАРУСЬ 4 жніўня 2022 г. No 230