Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

Гісторыя ўстановы адукацыі

Наша установа адукацыі была заснавана у 1982 годзе.

У 2009 годзе рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Выганіцкі дзіцячы сад “Буслік”.

У нашай установе адукацыі функцыянуе 2 узроставыя групы. Якасны адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі ажыццяўляе прафесіянальны педагагічны калектыў. Для ўсіх, хто працуе ў нас, педагогіка – не толькі прафесія, але перш за ўсё лад  жыцця. Імкненне да ўдасканалення майстэрства, адказнасць за вынікі сваей справы, патрабавальнасць да сябе і сваіх выхаванцаў – характэрныя рысы, якія адпавядаюць людзям адпрацаваўшым у нашым дзіцячым садзе многа гадоў. У кожным выхаванцы яны умеюць убачыць яркую індывідуальнасць. У нашай установе адукацыі створаны ўсе ўмовы для эмацыянальнага  дабрабыту выхаванцаў.

   

звярнуць

Нашы традыцыі

За больш чым 40 гадавую гісторыю у нашым дзіцячым садзе склалася многа традыцый, якіх мы ўсе з задавальненнем прытрымліваемся. Асаблівае месца сярод іх займае правядзенне разнастайных свят:  “Дзень ведаў”, “Восеньскі баль”, "Новы год”, “Дзень Абаронцаў Айчыны”, “Матулін дзень”, "Дзень здароўя”, “Дзень абароны дзяцей”, “Каляды”, “Гуканне вясны” і многія іншыя. Праходзяць сумесныя  святы і тэатралізаваныя  прадстаўленні з бацькамі і выхаванцамі. Па традыцыі ў час навучальнага года праводзяцца выставы сумесных работ дзяцей і бацькоў “Дарункі восені”, “Калядная зорка”, “Усё, што ведаю – раскажу, усё, што ведаю – пакажу” і іншыя.

Не безуважны да жыцця дзіцячага сада і бацькі выхаванцаў. У гэтым вялікая заслуга ўсяго калектыва. Бацькі аказваюць дапамогу ў правядзенні адкрытых мерапрыемстваў, у вырабе касцюмаў, у афармленні груп.

звярнуць

Дасягненні

Нашы дасягненні 2021/2022 навучальны год:

Дыплом удзельніка раённага этапу 11 фестываля – конкурса даследчых работ дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Я – даследчык” – Варакса Кіра, выхаванка рознаўзроставай групы (кіраўнік працы – Гуд Таццяна Мечыславаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі).

 

Раённы этап абласнога конкурсу малюнкаў “Шлях у прафесію”
Намінацыя малюнак “Прафесіі маёй сям’і” (узрост 4 – 6 гадоў)
1 месца
Тоўкач Глеб, 5 гадоў, выхаванец рознаўзроставай групы ДУА “Выганіцкі
дзіцячы сад “Буслік”, выхавальнік дашкольнай адукацыіГуд Т.М.


2 месца
Аўтушкоў Якаў, 5 гадоў, выхаванец рознаўзроставай групы ДУА “Выганіцкі
дзіцячы сад “Буслік”, выхавальнік дашкольнай адукацыі Гуд Т.М.
Палойка Міраслаў, 5 гадоў, выхаванец рознаўзроставай групы ДУА
“Выганіцкі дзіцячы сад “Буслік”, выхавальнік дашкольнай адукацыі Гуд Т.М.


3 месца
Варакса Кіра, 5 гадоў, выхаванка рознаўзроставай групы ДУА “Выганіцкі
дзіцячы сад “Буслік”, выхавальнік дашкольнай адукацыі Гуд Т.М.

Нашы дасягненні  2022/2023 навучальны  год:

photo_2023-05-25_14-04-19

 

 

звярнуць
поделиться в: