Паважаныя бацькі (законныя прадстаўнікі) дзяцей дашкольнага ўзросту!
Як вызначыць дзіця дашкольнага ўзросту ва ўстанову дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна
- Адміністрацыйная працэдура 6.6. Пастаноўка на ўлік дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі.
Тэрмін выканання адміністрацыйнай працэдуры - 1 дзень.
- Для пастаноўкі на ўлік дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі (далей – пастаноўка на ўлік) ва ўстановы дашкольнай адукацыі г.Валожына законным прадстаўнікам дзяцей неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» Валожынскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе : 222357, г.Валожын, пл.Свабоды, д.2, кабінет № 102
Кантактны тэлефон: 801772 54062
Даведачная "Адно акно" з тэлефонным нумарам 142 (бясплатна).
Рэжым працы: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00 да 20.00,
чацвёртая субота месяца: з 9.00 да 13.00.
перапынак на абед штодня з 13.00 да 14.00,
- Для пастаноўкі на ўлік ва ўстанову дашкольнай адукацыі ў г.п.Івянец законным прадстаўнікам дзяцей неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта па адрасе: г.п.Івянец, пл.Свабоды, 2,
Рэжым працы: панядзелак - субота з 8.00 да 17.00
перапынак з 13.00 да 14.00,
https://volozhin.gov.by/ru/rukovodstvo-regiona/predstavitelnye-g
- Для пастаноўкі на ўлік ва ўстановы адукацыі сельскай мясцовасці Валожынскага раёна законным прадстаўнікам дзяцей неабходна звярнуцца ў сельскі выканаўчы камітэт па месцы знаходжання ўстановы:
Кантактныя тэлефоны на сайце Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле "Выканкамы і Саветы мясцовага ўзроўню" (https://volozhin.gov.by/ru/rukovodstvo-regiona/predstavitelnye-gosudarstvennye-organy/ispolkomy-i-sovety-pervichnogo-urovnya/selskie-ispolnitelnye-komitetyosudarstvennye-organy/ivenetskij-poselkoiivyj-isp
№ п/п Установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі
Адрас Сельскі выканаўчы камітэт па месцы знаходжання ўстановы адукацыі
clck.ru/3AQQPW
- 1. ДУА «Сакаўшчынская сярэдняя школа імя У.А.Каваленкі»: вул. Першамайская, 16, 222341, аг.Сакаўшчына, Валожынскі сельскі выканаўчы камітэт
https://kurl.ru/VKwxp
г.Валожын, пл. Свабоды, 21
- 2. ДУА «Суднікаўская сярэдняя школа»: вул. Маладзёжная, 4, в.Суднікі, Івянецкі сельскі выканаўчы камітэт
пл.Свабоды,д.2, г.п.Івянец,
clck.ru/3AQQN7
- 3. ДУА "Сівіцкая базавая школа": вул. Маладзёжная, 19, аг.Сівіца,
- 4. ДУА "Ракаўскі дзіцячы сад "Сонейка" Валожынскага раёна": вул. Савецкая, 20а, аг Ракаў, Ракаўскі сельскі выканаўчы камітэт
https://kurl.ru/cMrOe
пл.Свабоды, 11, аг. Ракаў
- 5. ДУА "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна": вул. Маладзёжная, 7, в. Выганічы, Ракаўскі сельскі выканаўчы камітэт;
- 6. ДУА "Пугачоўская сярэдняя школа" вул. Цэнтральная, 6, в.Пугачы, Ракаўскі сельскі выканаўчы камітэт;
- 7. ДУА "Багданаўская сярэдняя школа" вул. Ф.Рушчыца, 3, аг.Багданаў, Вішнеўскі сельскі выканаўчы камітэт
https://kurl.ru/dYhyY
вул. Першамайская, 2, аг.Вішнева,
- 8. ДУА "Вішнеўская сярэдняя школа Валожынскага раёна" вул. Зарэчная, 20, аг.Вішнева,
- 9. ДУА «Дорская сярэдняя школа» вул. Савецкая, 1, аг.Доры, Дорскі сельскі выканаўчы камітэт
clck.ru/3APY6q
вул. Савецкая, 5, аг.Доры,
- 10. ДУА "Першайская сярэдняя школа" вул. Савецкая, 72, аг.Пяршаі, Першайскі сельскі выканаўчы камітэт
https://kurl.ru/UlTea
вул. Карла Маркса, д.20, аг.
- 11. ДУА «Яршавіцкая сярэдняя школа» вул. Школьная, 35, в. Яршэвічы,olnitelny-komitet)
Пры звароце законным прадстаўнікам дзяцей неабходна прадставіць дакументы:
- пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці (далей - пашпарт);
- пасведчанняў аб нараджэнні дзіцяці (пры яго наяўнасці - для дзяцей, якія з'яўляюцца непаўналетнімі замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца, дадатковая абарона або прытулак у Рэспубліцы Беларусь або якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь) (далей - пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці).
Пры звароце законнаму прадстаўніку дзіцяці будзе прапанавана запоўніць заяву па ўстаноўленай форме, пасля чаго дзіця будзе лічыцца пастаўленым на ўлік для атрымання дашкольнай адукацыі.
(пункт 6.6 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян" (у рэд. ад 16.02.2024 №55), артыкул 4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пункт 4 Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.08.2022 №265 "Аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі").
2.Адміністрацыйная працэдура 6.7. Выдача накіравання ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.
Тэрмін выканання адміністрацыйнай працэдуры - 3 дні.
- Для атрымання накіравання ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю (далей – накіраванне) г.Валожына законным прадстаўнікам дзяцей неабходна звярнуцца у службу "Адно акно" Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.
- Для атрымання накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі г.п.Івянец законным прадстаўнікам дзяцей неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта.
- Для атрымання накіравання ва ўстанову адукацыі сельскай мясцовасці Валожынскага раёна законным прадстаўнікам дзяцей неабходна звярнуцца ў сельскі выканаўчы камітэт па месцы знаходжання ўстановы адукацыі.
Пры звароце прадаставіць дакументы:
пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці (далей - пашпарт);
пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці (пры яго наяўнасці - для дзяцей, якія з'яўляюцца непаўналетнімі замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца, дадатковая абарона або прытулак у Рэспубліцы Беларусь або якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або прытулку ў Рэспубліцы Беларусь) ( далей - пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці).
заяву аб выдачы накіравання;
заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii (для атрымання дашкольнай адукацыi дома, у санаторных дзiцячых садах, санаторных групах устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, у iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, рэалiзуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыi);
заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры афармленні ў спецыяльныя групы, групы інтэграванага навучання і выхавання).
(пункт 6.7 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010 № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян" (у рэд. ад 16.02.2024 № 55), артыкул 101 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пункт 4 Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12.08.2022 № 265 "Аб парадку ўліку дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі").
- Залічэнне (прыём) ва ўстанову дашкольнай адукацыі
На працягу 15 дзён пасля атрымання накіравання законнаму прадстаўніку дзіцяці неабходна звярнуцца да кіраўніка ўстановы адукацыі для залічэння (прыёму) ва ўстанову адукацыі.
Прыём (залічэнне) дзіцяці ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месц шляхам прыняцця рашэння (выдання загада) кіраўніком установы адукацыі аб залічэнні (прыёме) дзіцяці ва ўстанову адукацыі на падставе дакументаў, указаных у пункце 1 артыкула 140 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Пры звароце ва ўстанову адукацыі неабходна прадставіць наступныя дакументы:
заяву законнага прадстаўніка дзіцяці;
медыцынская даведка аб стане здароўя дзіцяці;
накіраванне, выдадзенае мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання ўстановы адукацыі, для атрымання дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі, прыватных установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, фінансаванне часткі расходаў якіх ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў;
заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі (для атрымання дашкольнай або спецыяльнай адукацыі дома, у санаторных дзіцячых садах, санаторных групах, санаторных спецыяльных групах, санаторных групах інтэграванага навучання і выхавання ва ўстановах адукацыі);
заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для асоб з АПФР для атрымання спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі ў спецыяльных дзіцячых садах, спецыяльных групах, санаторных спецыяльных групах, групах інтэграванага навучання і выхавання, санаторных групах інтэграванага навучання і выхавання ва ўстановах адукацыі).
- Вызначэнне ва ўстанову дашкольнай адукацыі непаўналетніх грамадзян Украіны, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь
Законныя прадстаўнікі непаўналетніх грамадзян Украіны, якія часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, пры звароце ва ўстановы адукацыі, іншыя арганізацыі, да індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць у адпаведнасці з заканадаўствам адукацыйную дзейнасць, за атрыманнем непаўналетнімі грамадзянамі Украіны дашкольнай адукацыі вызваляюцца ад прадстаўлення патрабаваных дакументаў у выпадку адсутнасці аб'ектыўнай магчымасці прадставіць такія дакументы.
(падпункт 1.5 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.09.2022 № 326 "Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", прымяняецца да адносін, якія ўзніклі з 24 лютага 2022 года, у адносінах да асоб, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь пасля 24 лютага 2022 года).
- Камплектаванне груп ва ўстанове адукацыі
У адпаведнасці з артыкулам 139 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі выхаванцы аб'ядноўваюцца ў групы з улікам узросту на 1 верасня адпаведнага навучальнага года.
Па жаданні аднаго з бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетняй асобы і на падставе заявы кіраўнік установы адукацыі можа прыняць рашэнне аб яе прыёме (залічэнні) ва ўзроставую групу з больш ранняга ўзросту пры наяўнасці ў ёй свабодных месцаў.
Варыянт 1. Дзіця 28.08.2021 г.н. падлягае вызначэнню ў першую малодшую групу (ад двух да трох гадоў), паколькі на 01.09.2023 яму споўнілася поўныя два гады. Пры гэтым дапускаецца прыём (залічэнне) у гэту ж узроставую групу (пры наяўнасці ў ёй свабодных месц пасля залічэння дзяцей адпаведнай узроставай катэгорыі) дзяцей з 02.09.2021 па 31.12.2021 г.н. з прычыны таго, што поўныя два гады ім спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.
Варыянт 2. Дзіця 19.02.2020 г. р. падлягае вызначэнню ў другую малодшую групу (ад трох да чатырох гадоў), паколькі на 01.09.2023 яму споўнілася поўныя тры гады. Пры гэтым дапускаецца прыём (залічэнне) у гэту ж узроставую групу (пры наяўнасці ў ёй свабодных месц пасля залічэння дзяцей адпаведнай узроставай катэгорыі) дзяцей з 02.09.2020 па 31.12.2020 г.н. з прычыны таго, што поўныя тры гады ім спаўняецца ў бягучым каляндарным годзе.