Апякунскі савет

План апякунскага савета на 2024/2025 навучальны год

Апякунскі савет

 

Апякунскі савет

У 2024/2025 навучальным годзе актыў апякунскага савета дзяржаўнай установы адукацыі "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна" працуе ў наступным складзе:

  1. Маціеўская Анастасія Уладзіміраўна,  старшыня апякунскага савета.
  2. Каўрыга Ганна Мікалаўна, законны прадстаўнік выхаванца.
  3. Зуй Кацярына Аляксандраўна, законны прадстаўнік выхаванца.
  4. Федаровіч Вераніка Іванаўна, законны прадстаўнік выхаванца.
  5. Такуш Вольга Віктараўна, сакратар апякунскага савета.

Апякунскі савет ДУА "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна" з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і створаны з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні яе дзейнасці і развіцця.

Задачы дзейнасці апякунскага савета:

  1. садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі, прыцягненні грашовых сродкаў у выглядзе добраахвотных пералічэнняў (узносаў)фізічных асоб (далей - грашовыя сродкі) для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі.
  2. распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі.
  3. садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі.
  4. вызначэнне напрамкаў, памераў і парадку выкарыстання прыцягнутых грашовых сродкаў па ўзгадненні з кіраўніком установы адукацыі.
  5. садзейнічанне ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
  6. мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў.

Грашовыя сродкі залiчваюцца на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак па ўліку іншых дзяржаўных сродкаў, які адкрыты ўстанове адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета, узгодненым з кіраўніком установы на:

умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы (мэбля, інвентар, прыборы, абсталяванне, інструменты, вучэбна-наглядныя дапаможнікі, камп'ютэры, камп'ютэрныя сеткі, аўдыёвізуальныя сродкі і іншыя матэрыяльныя аб'екты, неабходныя для рэалізацыі адукацыйных праграм);

удасканаленне арганізацыі харчавання выхаванцаў (посуд, кухонны і сталовы інвентар і прыналежнасці);

правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў;

іншыя мэты, якія не забаронены заканадаўствам, у тым ліку цякучы рамонт, арганізацыя пітнога рэжыму, набыццё пасцельных прыналенасцей, прадметы асабістай гігіены (сурвэткі, туалетная папера, іншыя прадметы першай неабходнасці), уборачнага інвентара, мыйных сродках, сродкаў дэзінфекцыі.

Улік паступлення і расходавання грашовых сродкаў і падрыхтоўка справаздач аб іх выкарыстанні вядзецца ў адпаведнасці з рашэннем агульнага сходу апякунскага савета.

Штогод справаздача апякунскага савета аб дзейнасці і выкарыстанні маёмасці, у тым ліку і грашовых сродкаў, разглядваецца і заслухоўваецца на сходзе апякунскага савета.

Штоквартальна справаздача аб паступленні і расходаванні грашовых сродкаў размяшчаецца на сайце ўстановы адукацыі.

Разліковы рахунак апякунскага савета ДУА "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна":

БІК AKBBBY21500 BY51AKBB36329060516536000000

код банка 601 ЦБУ №605 філіял № 500,

Мінскае ўпраўленне ААТ «АСБ Беларусбанк», УНП 690589445

Упраўленне па  адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама

(Для Выганіцкага дзіцячага сада)

ЗВЯРНІЦЕ ЎВАГУ!!!

Для аператыўнага рэагавання на выпадкі прымусовага збору грашовых сродкаў і іншых парушэнняў у працы апякунскага савета ўстановы адукацыі  Вы можаце звярнуцца на тэлефоны «гарачай лініі»:

8017 72 47519 - ДУА "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна".

8017 72 68975 - упраўленне па  адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама (прыём вядзе Крыкала Таццяна Мікалаеўна, начальнік упраўлення).

Час працы тэлефона "гарачай лініі":

панядзелак - пятніца з 8.30 да 13.00, з 14.00 да 17.30.

 

 

 

звярнуць

Асноўныя нарматыўныя прававыя дакументы, якія рэгламентуюць функцыянаванне апякунскага савета

Як ажыццяўляецца спонсарская і іншая дапамога ўстанове дашкольнай адукацыі

      Артыкулам 137 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ўстаноўлена, што фінансаванне расходаў на ўтрыманне ўстаноў дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

        У адпаведнасці з пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2022 года № 266 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі" для вырашэння актуальных задач установы дашкольнай адукацыі кіраўнік ва ўзаемадзеянні з апякунскім саветам мае права прыцягваць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў.

         Пры гэтым на падставе пункта 24 вышэйпаказанага Палажэння фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якiя залiчваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета. Такім чынам, бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове. Пералік сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак установы дашкольнай адукацыі.

звярнуць

Справаздача аб выкарыстанні сродкаў апякунскага савета

У першым квартале 2024 года на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак па ўліку дзяржаўных сродкаў, дзяржаўнай установы адукацыі "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна" грашовыя сродкі не паступалі.

У другім квартале 2024 года на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак па ўліку дзяржаўных сродкаў, дзяржаўнай установы адукацыі "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна" грашовыя сродкі не паступалі.

У трэцім квартале 2024 года на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак па ўліку дзяржаўных сродкаў, дзяржаўнай установы адукацыі "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна" грашовыя сродкі не паступалі.

звярнуць
поделиться в: