XIII Педагагічны марафон кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі "Педагог - якасць, даступнасць і развіццё"

08.04.2024

У рамках Дня педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі “ПРОФІ марафон “Педагог нашага часу: трэкі прафесійнага росту”, у ДУА “Выганіцкі дзіцячы сад “Буслік” Валожынскага раёна” прайшоў інтэграваны занятак па адукацыйных абласцях “Дзіця і грамадства” і “Чалавек і прырода”, “Мы з прыродай сябруем, смецце нам не патрэбна”. Падчас занятку выхаванцы ўдакладнялі ўяўленні пра крыніцы ўзнікнення смецця, працягвалі фармаваць: уменне сартаваць смецце пры яго зборы, навык дыферэнцыяцыі прадметаў па матэрыяле, з якога яны былі вырабленыя. Вынікам занятку стала замацаванне ведаў выхаванцаў аб прафесійных абавязках дворніка і патрэбы захавання чысціні ў навакольным свеце.