Міжнародны дзень птушак
01.04.2024Разам з вясной, вяртаюцца ў свае родныя мясціны пералётныя птушкі. 1 красавіка адзначаецца экалагічнае свята “Міжнародны дзень птушак”. У гэты дзень у нашай установе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, якія дазволілі больш даведацца аб птушках, іх асяроддзі пражывання, аб тым якія птушкі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і патрабуюць асаблівай увагі.
Мы вельмі чакалі сваіх крылатых сяброў і сумесна з бацькамі зрабілі і развесілі пяць шпакоўняў.