Таблетка - не цукерка

11.09.2024

     У навакольным асяроддзі поўна неспадзяванасцей, якія могуць быць небяспечнымі для здароўя і нават жыцця.

     На гэты раз у рознаўзроставай групе №1 рашылі пагаварыць пра таблеткі. У створаных выхавальнікам дашкольнай адукацыі праблемных сітуацыях ("Хуткая дапамога", "Таблеткі не цукеркі"), выхаванцы абыгрывалі магчымыя тыповыя небяспечныя сітуацыі і прыйшлі да высновы аб тым, што трэба запомніць простае, але важнае правіла: калі знайшлі таблетку, нават вельмі падобную на цукерку, не бярыце яе ў рот, а пакажыце дарослым і няхай яны рашаюць, як з ёй абысціся.

поделиться в: