Дзень народнага адзінства

17.09.2024

Дзень народнага адзінства - гэта свята, якое дзеці павінны ведаць з ранняга ўзросту. Сучасны Дзень народнага адзінства - свята, якое заклікае людзей успомніць важнейшыя гістарычныя падзеі. Бо толькі разам, рухаючыся ў адным накірунку, можна справіцца з цяжкасцямі і пераадолець перашкоды.

У рамках святкавання Дня народнага адзінства ў дашкольнай установе прайшоў гістарычны экскурс "У адзінстве народа - вялікая сіла". Выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй свята, пагаварылі аб воінскай славе і мужнасці, аб гонары за нашу Радзіму і яе герояў, аб міласэрнасці і дабрыні. Дашкаляты згадзіліся, што пераадольваць цяжкасці намнога лягчэй, у адзінстве, і паабяцалі быць дружнымі і з'яднанымі.

 

   

поделиться в: