Міжнародны дзень пажылых людзей

01.10.2024

    Незвычайная дата ёсць у восеньскім календары, якая перапаўняе сэрцы людзей пачуццём глыбокай удзячнасці. Гэта 1 кастрычніка – Міжнародны Дзень пажылых людзей. У гэты дзень хочацца быць асабліва чулымі да ўсіх людзей сталага ўзросту, казаць ім словы падзякі і рабіць прыемныя сюрпрызы. Гэты дзень заклікае выказаць павагу, падтрымку, клопат і любоў усяму старэйшаму пакаленню. Выхаванцы нашага дзіцячага сада так сама падрыхтаваліся да гэтага светлага свята, сумесна з выхавальнікам вырабілі віншавальныя паштоўкі, у якіх былі самыя галоўныя словы, словы падзякі, а таксама цёплыя пажаданні бабулям і дзядулям.

поделиться в: