Дзень чыстых рук

15.10.2024

    Чулі пра такое свята як Сусветны дзень мыцця рук? Не чулі? А такое свята сапраўды ёсць. Дзіцячы фонд ААН афіцыйна аб’явіў 15 кастрычніка Сусветным днём мыцця рук, які ўпершыню прайшоў у 2008 годзе ў рамках абвешчанага Генеральнай Ассамблеей ААН Года санітарыі.

    Мэта правядзення такога дня – прапагандаваць неабходнасць частага і правільнага мыцця рук, паколькі дбайнае мыццё рук вадой з мылам дапамагае змагацца з вялікай колькасцю хвароб.

   У рознаўзроставай групе №1 быў арганізаваны “Дзень чыстых рук”, які прайшоў пад дэвізам “Вельмі важна, каб на свеце былі чыстымі ўсе дзеці!” Выхаванцы прагледзелі  прэзентацыю аб неабходнасці мыцця рук, на занятках у гульнявой форме замацавалі веды аб культурна – гігіенічных навыках і паказалі на практыцы, як яны іх выкарыстоўваюць; адгадвалі загадкі; выказалі свае меркаванні ў гульні – сітуатыцыі “Што было бы, калі б…(людзі перасталі мыцца); удзельнічалі ў гульнях “Знайдзі патрэбныя прадметы”, “Карысць – шкода”, паразважалі пад час гутаркі “Адкуль бяруцца хваробы?”; перачыталі твор К. Чукоўскага “Мойдадыр”.

    Падвёўшы вынікі дня, выхаванцы прыйшлі да высновы, што мыццё рук – карысная звычка, якую трэба выпрацоўваць, каб захаваць здароўе і добрае самаадчуванне.

    

 

   

 

поделиться в: