Сусветны дзень хлеба

16.10.2024

    “Хлеб – усяму галава” – адна з самых распаўсюджаных прыказак. І зусім нездарма, бо без хлеба не абыходзіцца ні адзін дзень нашага жыцця. А ўсё таму, што мы сапраўды любім хлеб і хлебабулачныя вырабы. І ў хлебушка ёсць міжнароднае свята – Сусветны дзень хлеба, якое адзначаецца 16 кастрычніка.

     Сёння ў нашым дзіцячым садзе прайшла гульня – падарожжа “Адкуль хлеб на стол прыйшоў?” Пад час гульні – падарожжа, выхаванцы замацавалі ўяўленні аб прафесіях, звязаных з вытворчасцю хлеба і хлебабулачных вырабаў; развівалі навык каманднай работы. А самае галоўнае, што засвоілі выхаванцы – гэта неабходнасць у беражлівых і паважлівых адносінах да хлеба, не толькі як да галоўнага прадукта, але як выніка працы людзей многіх прафесій.

 

     

 

     

 

      

 

 

поделиться в: