Рэспубліканская пажарна - прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"

14.10.2024

 

Рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага перыяду з 14 па 30 кастрычніка 2024 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллевым фондзе (далей - акцыя).

Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т.л. у сельскай мясцовасці, павышэння інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення.  

Падчас акцыі акцэнт будзе зроблены на: інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі; растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі; пакiданне дзяцей без нагляду; абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў; сямей, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, апекунскіх сем'яў.

Правядзенне з імі інструктыўна-тлумачальнай работы па выкананні правіл пажарнай бяспекі.

 

поделиться в: