Дзень рознакаляровых парасонаў
24.10.2024Якая ж восень без пахмурных даждлівых дзянькоў. Але нават такія, здавалася б, зусім сумныя дні можна расфарбаваць яркімі фарбамі, калі прыдумаць што - небудзь цікавае.
21 кастрычніка - Дзень рознакаляровых парасонаў. Кажуць, што рознакаляровыя парасоны былі ў Оле Лукойе, і ён расчыняў іх над паслухмянымі дзецьмі, ад чаго тым усю ноч сніліся прыгожыя сны.
У нашай рознаўзроставай групе №1 усе паслухмяныя выхаванцы і сёння ўсе прыйшлі ў дзіцячы сад з яркімі разнакаляровымі паарасонамі. Весела было з імі танцаваць, гуляць, кружыцца...
Выдатна прайшло разнакаляровае свята, і сёння нам будуць сніцца прыгожыя сны.