Дзень Дабрыні

13.11.2024

    Дабро - гэта, перш за ўсё, шчасце ўсіх людзей. Дабрыня нараджаецца ад любві да сваёй сям'і, да сваіх сяброў, да сваёй хаты, да свайго краю. Гэта паглядзець дабрыні вачамі, выслухаць, дапамагчы парадай і справай.

    Цікава і змястоўна прайшоў Дзень Дабрыні ў рознаўзроставай групе №1. З выхаванцамі былі праведзены: гутарка "Добрыя справы", інтэрв'юіраванне "Калі ты добры", гульні: "Чароўны капялюш", "Дабрынка", "Што такое добра і што такое дрэнна?". Акрамя вышэй пералічанага, арганізавалі акцыю "Пакармі птушак", сваімі рукамі вырабілі паштоўкі і падарылі іх супрацоўнікам нашай дашкольнай установы і сваім бацькам. Завяршыўся дзень гарэзлівым танцам "Што такое дабрыня?"

   Дабрыня не проста слова. Яна вельмі неабходна ў жыцці. І толькі здзяйсняючы добрыя ўчынкі, мір будзе добрым і светлым. Бо дабро, якое мы дорым людзям, абавязкова вернецца да нас.

     

поделиться в: