Энергазберажэнне

Энергазберажэнне

Занятак "Энергія і яе роля ў нашым жыцці"

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Пад час занятку, у выхаванцаў фарміравалася ўяленне аб магчымасцях выкарыстання энергіі, ахове навакольнага асяроддзя, выхоўвалася экалагічная свядомасць, навыкі экалагічна ўстойлівага і бяспечнага стылю жыцця.

Выхаванцы даведаліся аб крыніцах энергіі і прадметах, якія больш усяго яе ўжываюць.

Дата выканання: 12.02.2024

 

 

 

Падведзены вынікі конкурса малюнкаў "Сэканомім энергію".

Удзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата выканання: 12.02.2024.

 

 

       Эканомія электраэнергіі і цеплавой энергіі ва ўстанове дашкольнай адукацыі (экскурсія).

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

         У час экскурсіі выхаванцы выявілі, што больш усяго электраэнергіі затрачваецца пры выкарыстанні электрычнай пліты. Знізілася спажыванне электраэнергіі з-за павелічэння светавога дня, недапушчэння гарэння ліхтароў і лямпачак днём. Побач з усімі выключальнікамі і разеткамі размешчаны наклейкі, якія нагадваюць аб неабходнасці чвоечасова выключаць свет і электрапрылады.

Дата выканання: 22.02.2024

 

    

Занятак “Эканомія электраэнергіі і цеплавой энергіі”.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

         На занятку выхаванцы ўдзельнічалі ў бліц – апытанні “Знаўцы электрычнасці”; знаходзілі адказы для рашэння праблемнай сітуацыі “Што здарыцца, калі …”; прыдумвалі правілы беражлівых адносін да электрычнасці і цяпла ў групе і дома; азнаёміліся з доследам “Цуды батарэйкі”.

Дата выканання: 29.02.2024

     

 

Аналіз расходвання электраэнергіі ва ўстанове адукацыі ў 2023 годзе

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Паказчыкі расходвання электраэнергіі ў 2023 годзе:

Месяц

2022 год

2023 год

Дынаміка

студзень

669

687

+18 кВт

люты

593

591

-2 кВт

сакавік

680

695

+15 кВт

красавік

588

572

-16 кВт

май

696

633

-63 кВт

чэрвень

532

565

-33 кВт

ліпень

446

362

-84 кВт

жнівень

350

481

+131 Квт

верасень

627

623

-4 кВт

кастрычнік

609

601

-8 кВт

лістапад

772

656

-116 кВт

снежань

590

652

+62 кВт

Усяго:

7152

7118

34 кВт

Аналіз: выкарыстанне святочнай элюмінацыі, дадатковае карыстанне музычным цэнтрам пры падрыхтоўцы да свят; рамонтныя работы па замене даху; прамыў ацяпляльнай сістэмы паўплывалі на дадатковы расход электраэнергіі (+164 кВт).

Эканомія электраэнергіі ў 2023 годзе ў параўнанні з аналагічным перыядам у 2022 годзе склала 34 кВт.

Дата выканання: 01.03.2024

 

Аналіз спажывання цяпла ў ДУА "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна"

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Правёўшы аналіз спажывання цяпла, прыйшлі да высновы, што спажыванне цяпла ва ўстанове залежыць ад стану надвор'я, тэмпературы атмасфернага паветра. У перыяд ацяпляльнага сезона (кастрычнік - красавік) колькасць Гкал не прывышае ліміта. Больш усяго зрасходавана цяпла ў апошняй дэкадзе снежня, студзені, першай дэкадзе сакавіка, менш за ўсё - у кастрычніку.

Штодзённа ў халодны перыяд года грамадкі інспектар па ахове працы здзяйсняе кантроль за тэмпературным рэжымам у групавых пакоях і спальні. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу адзначаюць, што ў халодны перыяд года ва ўстанове тэмпературны рэжым адпавядае норме.

Выхаванцы знаходзяцца ў аблегчаным адзенні. Замененыя вокны на шклопакеты і выкарыстанне даводчыкаў на дзвярах дазваляюць падтрымліваць камфортны тэмпературны рэжым. Аб эканомным спажыванні цяпла паведамляецца бацькам.

Дата выканання: 04.03.2024 

 

Творчы праект “Эканомім энергію і цяпло ў доме”

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту

Для вывучэння спажывння электраэнергіі і расходу цяпла дома, бацькам і выхаванцам было дадзена заданне пералічыць усе электрапрылады, якімі яны карыстаюцца дома, а таксама вывучыць колькасць спажываемай энергіі электрапрыладамі ў дзень. Усяго ў заданні прынялі ўдзел 6 сямей.

Па выніках вывучэння распрацаваны сямейныя памяткі па рацыянальнаму выкарыстанню электраэнергіі дома.

Дата выканання: 26 – 29.02.2024

Сямейныя памяткі “Як захаваць электраэнергію”

Памятка ад сям’і выхаванца Дашыневіча Дзяніса:

  • выкарыстоўваем светадыёдныя лямпачкі;
  • выключаем свет у памяшканні, дзе нікога няма;
  • купляем бытавую тэхніку з класам энергаэфектыўнасці А+
  • не ставім ў халадзільнік цёплую ежу;
  • не пакідаем тэлевізар у рэжыме чакання.

Памятка ад сям’і Туміловіч Дашы:

  • выкарыстоўвайце энергазахавальныя лямпы;
  • пры эксплуатацыі халадзільніка старайцеся не пакідаць надоўга дзверцу адчыненай, але часцей размаражвайце яго;
  • максімальна выкарыстоўвайце натуральнае асвятленне;
  • часцей працірайце лямпачкі і плафоны;
  • не пакідайце ўключанымі ў разетку электрапрылады;
  • адыходзячы з пакоя – выключайце свет!

Памятка па рацыянальнаму выкарыстанню энергіі дома былі размешчаны ў бацькоўскіх кутках Viber групах.

         

звярнуць
поделиться в: