Праект “Зялёныя школы”

Якасць атмасфернага паветра

 

Фотасправаздача і інфармацыя аб вызначэнні ступені забруджвання паветра пасродках вывучэння снежнага покрыва і атмасферных ападкаў на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі

Маніторынг атмасфернага паветра – гэта сістэма назіранняў, ацэнка і прагноз стану і змен якасці паветра ў мэтах своечасовага выяўлення негатыўных уздзеянняў. Аб’ектамі маніторынга атмасфернага паветра з’яўляюцца атмасфернае паветра, атмасферныя ападкі, снежнае покрыва. Выхаванцы пазнаёміліся з відамі ападкаў, якія можна выкарыстоўваць для маніторынга атмасфернага паветра.

Яны даведаліся, што дождж і снег, апускаючыся на зямлю, збіраюць частачкі пылу, сажы і іншых шкодных рэчываў з вады. Выхаванцы правялі доследы: сабралі на пляцоўцы дзіцячага сада снег ў шклянку, прынеслі ў групавы пакой і пачакалі, пакуль ён растане. Атрыманую ваду адфільтравалі праз ватны дыск. У выніку на ватным дыску змаглі ўбачыць асадак. Аналагічна правялі фільтрацыю даждавой вады. Асадкі на ватных дысках гавораць аб наяўнасці ў паветры брудных цвёрдых часцінак.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата выканання: 04.03.2024

      

 

Занятак “Чыстае і бруднае паветра”

На занятку выхаванцы ўзбагачалі і замацоўвалі свае ўяўленні аб уласцівасцях паветра (дослед “Злаві паветра”, гульні “Пазнай па паху”, “Так – не”); аб значнасці паветра ў жыцці чалавека, жывёл і раслін. Дослед “Полымя і паветра” дапамог выхаванцам сфарміраваць уяўленні аб крыніцах забруджвання паветра, аб значэнні чыстага паветра для нашага здароўя.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата: 16.04.2024

  

Заданне 5.1. Распрацаваць і весці дзённік або каляндар назіранняў за надвор’ем.

         Само па сабе назіранне за надвор’ем – працэс занятны і карысны. Ён не толькі дапамагае навучыцца аналізаваць, параўноўваць і сістэматызаваць інфармацыю, але і развіваць увагу да дэталей. Другое пытанне – як арганізаваць гэта назіранне?

         Педагогам сумесна з выхаванцамі распрацаваны “Дзённік назіранняў за надвор’ем”. Штодзённа, пры дапамозе ўмоўных абазначэнняў, выхаванцы замацоўваюць свае назіранні ў дзённіку і на “Каляндары прыроды”. Дзякуючы гэтаму, выхаванцы набылі вопыт назірання за надвор’ем і маюць пачатковыя аналітычныя навыкі.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата выканання: штодзённа.

 

Справаздача аб назіранні за станам атмасфернага паветра на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі па стану лісця дрэў.

Для таго, каб выявіць стан атмасфернага паветра на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі па стану лісця дрэў, быў праведзены наступны дослед. З дрэў, якія растуць на тэрыторыі ўстановы адукацыі, сарвалі па некалькі лісточкаў і памясцілі ў чыстую ёмістасць. Лісце ў ёмістасцях залілі дыстыліраванай вадой і пакінулі на некалькі хвілін. Затым ваду прафільтравалі.

Згодна праведзенаму доследу, прыйшлі да высновы, што асадкі на ватных дысках гавораць аб наяўнасці ў паветры брудных часцінак, якія асядаюць на паверхню лісця.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата правядзення: 23.04.2024

   

 

Справаздача аб выяўленні  асноўных прычын і крыніцах забруджвання атмасфернага паветра на тэрыторыі і паблізу ўстановы адукацыі

         Асноўнымі прычынамі, па якіх трапляюць забруджваючыя рэчывы ў атмасфернае паветра на тэрыторыі і паблізу ўстановы адукацыі “Выганіцкі дзіцячы сад “Буслік” Валожынскага раёна”:

  • знаходжанне на тэрыторыі ўстановы кацельнай, якая працуе на цвёрдым паліве;
  • выкарыстанне пячнога атаплення ў некаторых дамах паблізу дашкольнай установы;
  • цеснае суседства тэрыторыі дашкольнай ўстановы з аўтамабільнай дарогай;
  • спальванне бульбоўніка і травы з агародаў уласных дамоў, якія размешчаны паблізу тэрыторыі дашкольнай установы.

Былі выяўлены і станоўчыя моманты ў адносінах стану атмасфернага паветра.

  • паблізу тэрыторыі дашкольнай установы размеўшчаны лясны масіў;
  • на тэрыторыі самой установы адукацыі шмат дрэў, кустарнікаў, кветнікаў з мнагалетнімі і адналетнімі раслінамі;
  • большая частка тэрыторыі установы адукацыі пакрыта травяным покрывам.

Быў распрацаваны план дзеянняў па мінімізацыі забруджвання паветра:

  1. Азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі установы адукацыі і блізляжачай тэрыторыі;
  2. Удзел у акцыі “Здай макулатуру – захавай дрэва”;
  3. Удзел у акцыі “Збіраем смецце раздзельна”;
  4. Нагадваем дарослым аб тым, што нельга паліць гуму, пластык і іншае смецце;
  5. Параіць бацькам устанаўліваць фільтры на аўтамабіль, каб ачысціць адпрацаваныя газы;
  6. Не смеціць!

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата правядзення: 25.04.2024

  

 

звярнуць

Зварот з адходамі

Занятак "Бытавыя адходы".

На занятку выхаванцы ўдакладнілі свае ўяўленні аб крыніцах ўзнікнення смецця; развівалі навыкі дыферэнцыяцыі прадметаў па матэрыяле, з якога яны былі зроблены; фарміравалі ўяўленне сартаваць смецце пры яго зборы. Падвёўшы вынікі занятку, было прынята рашэнне арганізаваць у міні - музеі "Гісторыя з гарышча экспазіцыю "Другое жыццё непатрэбных рэчаў".

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата выканання: 01.04.2024

 

Справаздача па выніках вывучэння адходаў, якія фарміруюцца ва ўстанове адукацыі і аналіз крыніц іх фарміравання

На працягу тыдня, выхаванцы сумесна з педагогам правялі вывучэнне складу адходаў, якія фарміруюцца ў дашкольнай установе і прааналізавалі крыніцы іх утварэння.

У выніку вывучэння, прыйшлі да высновы, што асноўнымі крыніцамі адходаў, якія фарміруюцца ў дашкольнай установе з’яўляюцца:

  • абрэзкі паперы, картон;
  • тэтрапакеты;
  • латкі для яек;
  • упакоўка ад хлеба, батона, тварагу і г.д.;
  • аднаразовыя шклянкі;
  • лупінне бульбы, морквы;
  • скуркі апельсінаў, мандарынаў;
  • бутэлькі з –пад алею.

Педагогі сумесна з выхаванцамі абмеркавалі, што трэба зрабіць, каб зменшыць колькасць адходаў. Дадзеная інфармацыя даводзіцца да ведама бацькоў.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата выканання: 03.04.2024

 

    

 

План дзеянняў па мінімізацыі аб’ёмаў утварэння адходаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі, раздзельнаму збору адходаў, здачы другаснай сыравіны на год

  1. Усталяванне ёмістасцей для збору адходаў;
  2. Другаснае выкарыстанне паперы для свабоднай дзейнасці выхаванцаў і як чарнавікі для супрацоўнікаў;
  3. Правесці акцыю па зборы макулатуры “Збяры макулатуру – захавай жыццё дрэву!”;
  4. Арганізаваць збор і здачу пэт – бутэлек;
  5. Выкарыстоўваць для пакупак сумкі з тканіны;
  6. Зрабіць кампосную яму для выкарыстання арганічных адходаў;
  7. Арганізаваць выставу “Другое жыццё непатрэбных рэчаў”;
  8. Распрацаваць памятку па раздзельным зборы адходаў;
  9. Інфармаванне супрацоўнікаў аб неабходнасці мінімізацыі адходаў ва ўстанове адукацыі.

Дата: 04.04.2024

 

Справаздача аб рэалізаваных дзеяннях па мінімізацыі адходаў ва установе дашкольнай адукацыі і іх эфектыўнасці

У рамках рэалізацыі дзеянняў па мінімізацыі адходаў у ДУА “Выганіцкі дзіцячы сад “Буслік” Валожынскага раёна”, быў вывучаны склад адходаў, які ўтвараецца ва ўстанове адукацыі, праведзены аналіз крыніц іх утварэння.

     Згодна плана дзеянняў, выкананы наступныя пункты:

  1. Усталяваны ёмістасці для збору адходаў;
  2. Другаснае выкарыстанне паперы;
  3. Праведзена акцыя: “Збяры макулатуру – захавай жыццё дрэву!”;
  4. Сабралі і здалі 16 кг пэт – бутылек”
  5. Зрабілі кампосную яму;
  6. Арганізаваць выставу: “Другое жыццё непатрэбных рэчаў”;
  7. Рэкамендуем выкарыстоўваць сумкі з тканіны пры наведванні магазіна.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата: 10.04.2024

 

12 красавіка былі падведзены вынікі прыродаахоўнай акцыі “Збяры макулатуру – захавай жыццё дрэву”. Сумеснымі намаганнямі было сабрана і здадзена 180 кг. макулатуры. Акцыя мае свой працяг і ўсе жадаючыя прымаюць у ёй актыўны ўдзел.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

 

Справаздача аб выніках вывучэння складу і колькасці адходаў, якія утвараюцца ў хатніх умовах

Па выніках анкетавання “Склад і колькасць адходаў, якія ўтвараюцца ў хатніх умовах”, зроблены высновы, што асноўнымі відамі адходаў з’яўляюцца:

  • папера і кардон;
  • харчовыя адходы;
  • пластык;
  • шкло;
  • іншыя адходы.

На працягу месяца выхаванцы разам з бацькамі аналізавалі колькасць адходаў, якія ўтвараюцца ў хатніх умовах. У выніку апрацоўкі ўсіх дадзеных, было выяўлена, што ў сям’і з 4 – 5 чалавек утвараецца наступная колькасць адходаў:

  • папера і кардон – 1 кг.;
  • харчовыя адходы – 5 – 6 кг.;
  • пластык – 0,7 кг.;
  • шкло – 0,3 кг.;
  • іншыя адходы – 1 кг.

Памятка па мінімізацыі адходаў, якія ўтвараюцца ў хатніх умовах

  1. Збірайце адходы асобна;
  2. Ідучы ў магазін за пакупкамі, карыстайцеся многаразавымі сумкамі з тканіны;
  3. Здавайце шкляныя слоікі і бутэлькі;
  4. Адзенне і абутак здавайце ў спецыяльныя пункты прыёма для маламаёмых;
  5. Небяспечныя адходы (батарэйкі) змяшчайце ў спецыяльныя кантэйнеры;
  6. Харчовыя адходы выкарыстоўвайце на корм свойскім жывёлам ці як угнаенне для раслін.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата выканання: 26.04.2024

звярнуць

Водазберажэнне

Занятак “Значэнне вады ў жыцці чалавека”

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацы Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту

Доследы: “Смак, пах, празрыстасць вады”, “Вада – растваральнік”, Лёд – цвёрдая вада”, “Вада ператвараецца ў пар”; гульні: “Вада бывае…”, “Добра – дрэнна”; прэзентацыя “Вада ў жыцці чалавека” дапамаглі ўдасканаліць выяўленні выхаванцаў аб значэнні вады ў жыцці чалавека, аб агрэгатных станах вады, сфарміраваць спосабы правільнага ўзаемадзеяння са светам прыроды; выхоўваць павагу да прыродных багаццяў сваёй краіны, жаданне іх актыўна абараняць і берагчы.

Дата выканання: 06.03.2024

    

Справаздача

аб рэалізаваных дзеяннях па зніжэнню спажывання вады ў ДУА “Выганіцкі дзіцячы сад “Буслік” Валожынскага раёна”

 

З мэтай эфектыўнага спажывання вады ва ўстанове прыняты наступныя дзеянні:

  • састаўлены план дзеянняў па захаванню вады ва ўстанове адукацыі;
  • распрацаваны “Алгарытм мыцця рук” і размешчаны ў пакоі гігіены;
  • намеснікам загадчыка па гаспадарчай рабоце вядзецца штомесячны ўлік расхода вады;
  • у месцах выкарыстання вады, размеўшчаны наклейкі, нагадваюць аб эканомііі;
  • інфармацыя аб рабоце па зберажэнню вады ва ўстанове адукацыі і дома рэгулярна даводзіцца да ведама бацькоў праз бацькоўскую Viber групу.
  • праводзіцца работа па далучэнні бацькоў да праектнай дзенасці па пытаннях вадахавання ў хатніх умовах.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Дата выканання: 11.03.2024

Занятак “Забруджванне вады, захаванне пітной вады”

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту

“Ад чаго вада становіцца бруднай? Як захаваць ваду чыстай?” На гэтыя і іншыя пытанні выхаванцы шукалі адказы на занятку. А пасля таго, як азнаёміліся з казкай Н.А. Рыжовай “Як людзі рэчку пакрыўдзілі”, прыдумалі правілы захавання чыстай вады ў прыродзе.

Дата выканання: 13.03.2024

      

 

План дзеянняў па захаванні вады ў ДУА “Выганіцкі дзіцячы сад “Буслік” Валожынскага раёна”

  1. Праводзіць штодзённы кантроль выкарыстання і расходвання вады;
  2. Штодзённа правяраць спраўнасць сантэхнічнага абсталявання і своечасова выпраўляць непаладкі;
  3. Прытрымлівацца тэхналогіі мыцця посуду;
  4. Эканомна расходваць ваду пры мыцці падлогі;
  5. Здзяйсняць мыццё бялізны пры поўнай загрузцы пральнай машыны;
  6. Выкарыстоўваць у рабоце з выхаванцамі “Алгарытм мыцця рук”, які размешчаны ў гігіенічным пакоі;
  7. Размясціць у месцах выкарыстання вады наклейкі, якія нагадваюць аб эканоміі вады;
  8. Распрацаваць памяткі аб водазберажэнні;
  9. Праводзіць з выхаванцамі заняткі ў час якіх фарміруюцца ўяўленні аб водазберажэнні;
  10. Здзяйсняць кропельны паліў раслін на тэрыторыі дашкольнай установы;
  11. Збіраць дажджавую ваду і выкарыстоўваць яе для паліву раслін на тэрыторыі дашкольнай установы;
  12. Правесці справаздачу аб рэалізаваных дзеяннях па змяншэнню вады ва ўстанове дашкольнай адукацыі;

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту

Дата выканання: 15.03.2024

 

«Дзе жывуць кроплі вады ў дзіцячым садзе”? Каб адказаць на гэта пытанне, выхаванцы здзейснілі незвычайнае падарожжа па дашкольнай установе, у ходзе якога не толькі адказалі на сваё пытанне, але і пашырылі ўяленні аб значэнні вады ў жыцці чалавека.

Вынікам падарожжа стала выстава малюнкаў. Дзе жывуць кроплі вады ў дзіцячым садзе.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата выканання: 05.03.2024

Занятак “Спосабы эканоміі вады”

Адказны: выхавальнік дашкольнай адуукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

         “Чыстай вады на зямлі застаецца ўсё менш і менш. забруджаная вада шкодная для здароўя. Ваду неабходна берагчы, эканомна выкарыстоўваць”.

Да такіх высноў прыйшлі выхаванцы праслухаўшы казку “Гісторыя адной Кроплі” пасля доследа “Чыстка зубоў”.

Дата выканання: 18.03.2024

Справаздача аб рэалізаваных дзеяннях па памяншэнню спажывання вады ў ДУА “Выганіцкі дзіцячы сад “Буслік” Валожынскага раёна”

З мэтай эфектыўнага спажывання вады ва ўстанове арганізаваны натупныя дзеянні:

  • намеснікам загадчыка па гаспадарчай працы вядзецца штомесячны ўлік спажывання вады;
  • абследаваны на спраўнасць вадаправодныя краны;
  • распрацаваны “Алгарытм мыцця рук” і размешчаны ў гігіенічным пакоі;
  • зроблены і размешчаны ў месцах карыстання вадой наклейкі;
  • пад час спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці праводзіліся розныя мерапрыемствы, якія садзейнічалі фарміраванню ў выхаванцаў першапачатковых уяўленняў аб значэнні вады ў жыцці чалавека, жывёл і раслін, аб спосабах эканомнага выкарыстання яе;
  • праводзілася работа з бацькамі па далучэнні іх да праектнай дзейнасці па пытаннях водазберажэння ў хатніх умовах.

Інфармацыя аб рабоце па зберажэнню вады ў дашкольнай установе і ў хатніх умовах рэгулярна даводзіцца да ведама бацькоў праз бацькоўскую Viber групу.

Дата выканання: 21.03.2024

Справаздача па выніках вывучэння спажывання вады дома

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

         Для таго, каб даведацца як эканомяць ваду ў сем’ях выхаванцаў, спосабах эканоміі вады, было праведзена анкетаванне з бацькамі. Па выніках анкетавання было вызначана прызначэнне выкарыстання вады:

  • прыгатаванне ежы;
  • санітарна – гігіенічныя мерапрыемствы;
  • гаспадарчыя патрэбы.

На працягу месяца выхаванцы разам з бацькамі фіксіравалі паказанні лічыльнікаў уліку вады. Многія сем’і адзначылі, што больш за ўсё спажыванне вады пры мыцці бялізны, прыняцці ванны і карыстанні туалетам. Прааналізаваўшы спажыванне вады дома за люты -  месяц 2024 года, прыйшлі да высновы, што сям’я, якая налічвае 5 чалавек, у сярэднім спажывае 12 – 15 м/куб вады.

 

     

Практычныя парады па водазберажэнню:

  • правяраць спраўнасць сантэхнічнага абсталявання;
  • шчыльна зачыняць краны пасля выкарыстання;
  • у час чысткі зубоў і галення не трымаць пастаянна адчыненым кран; карыстацца шклянкай;
  • мыць посуд у місцы;
  • выкарыстоўваць пральную і пасудамыечную машыны толькі пры поўнай загрузцы;
  • па магчымасці карыстацца душам, а не ваннай.

Дата выканання: сакавік – месяц 2024

 

 

звярнуць

Энергазберажэнне

Занятак "Энергія і яе роля ў нашым жыцці"

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Пад час занятку, у выхаванцаў фарміравалася ўяленне аб магчымасцях выкарыстання энергіі, ахове навакольнага асяроддзя, выхоўвалася экалагічная свядомасць, навыкі экалагічна ўстойлівага і бяспечнага стылю жыцця.

Выхаванцы даведаліся аб крыніцах энергіі і прадметах, якія больш усяго яе ўжываюць.

Дата выканання: 12.02.2024

 

 

 

Падведзены вынікі конкурса малюнкаў "Сэканомім энергію".

Удзельнікі атрымалі памятныя падарункі.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата выканання: 12.02.2024.

 

 

       Эканомія электраэнергіі і цеплавой энергіі ва ўстанове дашкольнай адукацыі (экскурсія).

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

         У час экскурсіі выхаванцы выявілі, што больш усяго электраэнергіі затрачваецца пры выкарыстанні электрычнай пліты. Знізілася спажыванне электраэнергіі з-за павелічэння светавога дня, недапушчэння гарэння ліхтароў і лямпачак днём. Побач з усімі выключальнікамі і разеткамі размешчаны наклейкі, якія нагадваюць аб неабходнасці чвоечасова выключаць свет і электрапрылады.

Дата выканання: 22.02.2024

 

    

Занятак “Эканомія электраэнергіі і цеплавой энергіі”.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

         На занятку выхаванцы ўдзельнічалі ў бліц – апытанні “Знаўцы электрычнасці”; знаходзілі адказы для рашэння праблемнай сітуацыі “Што здарыцца, калі …”; прыдумвалі правілы беражлівых адносін да электрычнасці і цяпла ў групе і дома; азнаёміліся з доследам “Цуды батарэйкі”.

Дата выканання: 29.02.2024

     

 

Аналіз расходвання электраэнергіі ва ўстанове адукацыі ў 2023 годзе

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Паказчыкі расходвання электраэнергіі ў 2023 годзе:

Месяц

2022 год

2023 год

Дынаміка

студзень

669

687

+18 кВт

люты

593

591

-2 кВт

сакавік

680

695

+15 кВт

красавік

588

572

-16 кВт

май

696

633

-63 кВт

чэрвень

532

565

-33 кВт

ліпень

446

362

-84 кВт

жнівень

350

481

+131 Квт

верасень

627

623

-4 кВт

кастрычнік

609

601

-8 кВт

лістапад

772

656

-116 кВт

снежань

590

652

+62 кВт

Усяго:

7152

7118

34 кВт

Аналіз: выкарыстанне святочнай элюмінацыі, дадатковае карыстанне музычным цэнтрам пры падрыхтоўцы да свят; рамонтныя работы па замене даху; прамыў ацяпляльнай сістэмы паўплывалі на дадатковы расход электраэнергіі (+164 кВт).

Эканомія электраэнергіі ў 2023 годзе ў параўнанні з аналагічным перыядам у 2022 годзе склала 34 кВт.

Дата выканання: 01.03.2024

 

Аналіз спажывання цяпла ў ДУА "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна"

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Правёўшы аналіз спажывання цяпла, прыйшлі да высновы, што спажыванне цяпла ва ўстанове залежыць ад стану надвор'я, тэмпературы атмасфернага паветра. У перыяд ацяпляльнага сезона (кастрычнік - красавік) колькасць Гкал не прывышае ліміта. Больш усяго зрасходавана цяпла ў апошняй дэкадзе снежня, студзені, першай дэкадзе сакавіка, менш за ўсё - у кастрычніку.

Штодзённа ў халодны перыяд года грамадкі інспектар па ахове працы здзяйсняе кантроль за тэмпературным рэжымам у групавых пакоях і спальні. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу адзначаюць, што ў халодны перыяд года ва ўстанове тэмпературны рэжым адпавядае норме.

Выхаванцы знаходзяцца ў аблегчаным адзенні. Замененыя вокны на шклопакеты і выкарыстанне даводчыкаў на дзвярах дазваляюць падтрымліваць камфортны тэмпературны рэжым. Аб эканомным спажыванні цяпла паведамляецца бацькам.

Дата выканання: 04.03.2024 

 

Творчы праект “Эканомім энергію і цяпло ў доме”

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту

Для вывучэння спажывння электраэнергіі і расходу цяпла дома, бацькам і выхаванцам было дадзена заданне пералічыць усе электрапрылады, якімі яны карыстаюцца дома, а таксама вывучыць колькасць спажываемай энергіі электрапрыладамі ў дзень. Усяго ў заданні прынялі ўдзел 6 сямей.

Па выніках вывучэння распрацаваны сямейныя памяткі па рацыянальнаму выкарыстанню электраэнергіі дома.

Дата выканання: 26 – 29.02.2024

Сямейныя памяткі “Як захаваць электраэнергію”

Памятка ад сям’і выхаванца Дашыневіча Дзяніса:

  • выкарыстоўваем светадыёдныя лямпачкі;
  • выключаем свет у памяшканні, дзе нікога няма;
  • купляем бытавую тэхніку з класам энергаэфектыўнасці А+
  • не ставім ў халадзільнік цёплую ежу;
  • не пакідаем тэлевізар у рэжыме чакання.

Памятка ад сям’і Туміловіч Дашы:

  • выкарыстоўвайце энергазахавальныя лямпы;
  • пры эксплуатацыі халадзільніка старайцеся не пакідаць надоўга дзверцу адчыненай, але часцей размаражвайце яго;
  • максімальна выкарыстоўвайце натуральнае асвятленне;
  • часцей працірайце лямпачкі і плафоны;
  • не пакідайце ўключанымі ў разетку электрапрылады;
  • адыходзячы з пакоя – выключайце свет!

Памятка па рацыянальнаму выкарыстанню энергіі дома былі размешчаны ў бацькоўскіх кутках Viber групах.

         

звярнуць

Біяразнастайнасць

Занятак “Мы – сябры прыроды”

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту

 

У гульнявой форме выхаванцы прадоўжылі знаёмства з раслінамі і жывёламі розных прыродных суполак, асаблівасцямі іх знешнягя выгляду; знаёміліся са спосабамі правільнага ўзаемадзеяння са светам прыроды.

Дата выканання: 19.09.2023

2     1

 

Экскурсія “Расліны тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі і найбліжэйшага леса восенню”.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту

У ходзе экскурсіі выхаванцы адзначылі яркія сезонныя змены, якія адбываюцца з раслінамі, зрабілі выснову, што дрэвы і кусты рыхтуюцца да зімы: змяняюць афарбоўку лісця, якое паступова ападае. А яшчэ заўважылі, што хвоі, елкі і туі застаюцца зялёнымі.

Дата выканання: 21.09.2023

3     5       

  Экскурсія ”Птушкі, якія насяляюць тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі і найбліжэйшай тэрыторыі”

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: Выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту

         Падчас экскурсіі выхаванцы пашырылі ўяўленні аб зімуючых птушках: іх знешнім выглядзе, асаблівасцях паводзін. Успомнілі аб ролі птушак у прыродзе.

Дата выканання: 26.09.2023

 Занятак “Пазнай птушку па голасе”.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту

         Падчас занятку выхаванцы з задавальненнем пазнавалі і называлі віды пералётных качуючых і аседлых птушак, а таксама птушак, якія распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі і нашай мясцовасці.

Дата выканання: 29.09.2023

 

4     6

 

Пры састаўленні схемы “Дзікарастучыя і культурныя расліны на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі”, выхаванцы вывучылі разнастайнасць тыповых (карэнных раслін прыроднай флоры) і нетыповых (некарэнных, неўласцівых для дадзенай тэрыторыі) дрэў і кустарнікаў на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата выканання: 06.10.2023

 

1      2

 

3      4

Восень – цудоўная пара, якая сваёй прыгажосцю натхняе ствараць штосці прыгожае і незвычайнае. З 10 па 13 кастрычніка бацькамі і выхаванцамі нашай групы была арганізавана выстава “Фарбы восені”. Для стварэння непаўторных шэдэўраў выкарыстоўваліся дарункі прыроды. У кожнай рабоце назіралася творчая індывідуальнасць і фантазія.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту (сумесна з бацькамі)

Дата выканання: 10 – 13.10.2023 года.

photo_2023-10-13_12-42-58      photo_2023-10-13_12-42-58

Занятак “Адрозненне дрэў і кустоў па лісці і пладах.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

 Пад час гульні – віктарыны “Дрэвы і кусты”, выхаванцы развівалі ўменні самастойна пазнаваць і называць дрэвы і кусты, выдзяляць агульныя істотныя прыметы і адрозненні дрэў і кустоў.

          

Дата выканання: 17.10.2023 

Занятак “Адрозненне дрэў і кустоў па лісці і пладах”

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Пад час гульні – віктарыны “Дрэвы і кусты”, выхаванцы развілі ўменне самастойна пазнаваць і называць дрэвы і кусты, выдзяляць агульныя істотныя прыметы і адрозненні дрэў і кустоў.

 

         

 

Дата выканання: 17.10.2023

 

Занятак “Травяністыя расліны – дзікарастучыя і культурныя”.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

На занятку выхаванцы з дапамогай педагога развівалі ўменне групаваць травяністыя расліны па прыметах адносін да чалавека (культурныя, дзікарастучыя); раскрылі значэнне культурных раслін для чалавека, пазнаёміліся са спосабамі правільных ўзаемаадносін са светам раслін.

 

Дата выканання: 24.10.2023

 

 Дыдактычная гульня з'яўляецца адным з самых эфектыўных сродкаў навучання.

Наша картатэка экалагічных гульняў дапамагае ў гульнявой форме выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды; удакладніць, замацаваць і пашырыць уяўленні аб раслінах і жывёлах; развіваць разумовыя здольнасці.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

        

 

Дата выканання: 03.11.2023

 9 лістапада 2023 года былі падведзены вынікі конкурсу сямейнай казкі экалагічнага накірунку. Пераможцы і ўдзельнікі былі ўзнагарожаны памятнымі падарункамі.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту сумесна з бацькамі. 

 

У рамках акцыі “Сінічкін дзень”, якая прайшла з 13 па 17 лістапада бягучага года, выхаванцы ўспаміналі як дапамагаюць птушкам у зімовы перыяд, даведаліся аб паходжанні свята “Сінічкін дзень”, разгадвалі загадкі, разглядалі ілюстрацыі, гулялі ў разнастайныя дыдактычныя і рухавыя гульні, разам з бацькамі змайстравалі кармушкі. Усяго было змайстравана 5 кармушак. Размясцілі іх на тэрыторыі дашкольнай ўстановы і расклалі туды пачачастункі.

Будзем спадзявацца, што наш клопат дапаможа зімуючым птушкам лягчэй перажыць марозную зіму.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

 

        

 

У адпаведнасці з выкананнем задання па адукацыйнаму праекту “Зялёныя школы” выхаванцы прынялі ўдзел у выставе малюнкаў “Птушкі маёй краіны”.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата: 22.11.2023

 

 

Прадоўжыць знаёмства выхаванцаў з разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету, у тым ліку роднага краю; пашырыць ўяўленні выхаванцаў аб асяроддзі пражывання жывёл, спосабах іх перамяшчэння; аб раслінах розных прыродных суполак; сфарміраваць уяўленні аб тыпах і класах жывёл; выховаць беражлівыя адносіны і любоў да прыроды дапаможа гульня – настолка “Што расце? Хто жыве?”

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата выканання: 30.11.2023.

У час экскурсіі "Дрэвы зімой" выхаванцы фарміравалі кантрэктныя ўяўленні аб сезонных зменах у прыродзе, аб стане дрэў зімой і іх прыставаліся да змены ўмоў зімовага надвор'я; аб карысці снега для раслін. А яшчэ атрымалі эстэтычнае задавальненне ад прыгажосці і таямнічасці  зімовай прыроды.

 

      

Зімовы час - гэта не толькі вясёлыя святы, але і тоўстая снежная коўдра, ды моцныя марозы  з віскутнямі. Гэта самы цяжкі час для зімуючых птушак, вось і імкнуцца яны бліжэй да чалавечага жылля ў пошуках ежы.

Менавіта таму, нашы выхаванцы і іх бацькі падтрымалі прыродаахоўную акцыю "Кармушка каля хаты" і прынялі ў ёй актыўны удзел.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата:11 - 15.12.2023

 

               

 

Гульня - віктарына "Знаўцы роднай прыроды".

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Мэта: паглыбленне экалагічных ведаў у выхаванцаў; фарміраванне экалагічна граматных адносін да прыроды.

 У час гульні - віктарыны, выхаванцы абагульнілі веды аб жывёлах, раслінах, порах года, ахове прыроды.Прадоўжылі набываць вопыт сумеснай каманднай дзейнасці: прыслухоўвацца да меркаванняў таварышаў па камандзе, быць стрыманым, прытрымлівацца правіл гульні, уменне працаваць супольна, развівалі хуткасць рэакцыі, лагічнае мысленне, кемлівасць, вынаходлівасць, маўленне.   

У выніку перамагло сяброўства.

Дата: 19.12.2023   

       

 

Назіранні "Птушкі на кармушцы"

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Назіраючы за птушкамі, якія прылятаюць на кармушкі, мы заўважылі, што нашы крылатыя сябры ўжо ведаюць, калі мы пакладзём корм і чакаюць яго. Адны ўпэўнена прылятаюць на кармушку,        нікога не баючыся, другія, схапіўшы корм, адлятаюць з ім, трэція клююць пад кармушкай, збіраючы рэшткі, чацвёртыя толькі назіраюць. Часцей за ўсё на кармушку прылятаюць сінічкі, вераб'і, сойкі. Вельмі цікава і забаўна назіраць за паводзінамі птушак на кармушцы.

Занятак "Жывёлы і расліны Чырвонай кнігі Рэспублікі беларусь"

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы дашкольнага ўзросту.

На занятку выхаванцы пазнаёміліся з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь і асобнымі прадстаўнікамі жывёльнага і расліннага свету. На прыкладзе гульні "Што будзе, калі ..." развівалі адказныя і добрыя адносіны да прыроды, а гульня "Правілы аховы прыроды" дапамагла ў выхаванні жадання актыўна абараняць і берагчы прыродныя багацці.

Дата выканання: 30.01.2024 

 

      

 

 

Экскурсія, назіранне “Пералётныя птушкі”. Разам з вясной, вяртаюцца ў свае родныя мясціны пералётныя птушкі. 1 красавіка адзначаецца экалагічнае свята “Міжнародны дзень птушак”. У гэты дзень у нашай установе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, якія дазволілі больш даведацца аб птушках, іх асяроддзі пражывання, аб тым якія птушкі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і патрабуюць асаблівай увагі.

         Мы вельмі чакалі сваіх крылатых сяброў і сумечна з бацькамі зрабілі і развесілі пяць шпакоўняў.

         За птушкамі вельмі цікава назіраць. І робім мы гэта паўсюль: на прагулцы, з вакна групы, дома. Назіраючы за птушкамі, стараемся трымацца на адлегласці, каб не парушыць іх спакой.

Адказны: выхавальнік дашкольнай дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата : 01.04.2024

 

     

 

        

 

 

звярнуць

План працы па рэалізацыі праекта "Зялёныя школы" у 2023/2024 вучэбным годзе

Загад аб удзеле ў адукацыйным праекце "Зялёныя школы"

Анкета – заяўка ўстановы адукацыі (іншай установы, арганізацыі) для ўдзелу ў праекце “Зялёныя школы”