1.5

Аналіз сітуацыі па біяразнастайнасці на тэрыторыі дашкольнай установы

Аналіз сітуацыі па біяразнастайнасці на тэрыторыі дашкольнай ўстановы (або прылягаючай да яе тэрыторыі) і план дзеянняў на 2 гады па павелічэнню біяразнастайнасці дадзенай тэрыторыі.

         Мы пражываем ў сельскай мясцовасці, таму тэрыторыя нашай дашкольнай установы заўсёды мае цудоўнае азелянене. З дрэў на ей растуць туі розных відаў, ліпа, яблыні, вішня; кусты ляшчыны і гартэнзіі, парэчкі, маліны. Акрамя таго, тэрыторыю ўстановы акружаюць альшэвіны, асіна, чаромха, бярозы, хвоя, кусты шыпшыны.

         Кветнікі з раслінамі рознага тэрміна вегетацыі дазваляюць арганізаваць назіранні і дзейнасць з ранняй вясны да позняй восені. Першымі пачынаюць красаваць прымулы, нарцысы, незабудкі. Іх змяняюць ірысы, хосты. Да поняй восені  радуюць вока сальвіі, аксаміткі, хрызантэмы, астры.

         Аналізуючы біяразнастайнасць на тэрыторыі нашай установы была выяўлена вялікая колькасць насякомых: восы, майскія жукі, мураўі, матылі, божыя кароўкі, павукі, пчолы, камары, цвыркуны.

         Прааналізаваўшы сітуацыю па біяразнастайнасці на тэрыторыі ДУА “Выганіцкі дзіцячы сад “Буслік” Валожынскага раёна”, распрацаваны план мерапрыемстваў, накіраваных на павелічэнне біяразнастайнасці.

№п/п

Найменне мерапрыемства

Тэрмін выканання

1.

Правядзенне суботнікаў па добраўпарадкаванню і азеляненню.

2 разы ў год

2.

Навядзенне належнага парадку на тэрыторыі дашкольнай ўстановы, прытрымліваючыся санітарных умоў.

па меры неабходнасці

3.

Папаўненне кветнікаў шматгадовымі і аднагадовымі раслінамі.

вясновы перыяд

4.

Пасадка елак на прылягаючай да дашкольнай установы тэрыторыі

вясна, восень

5.

Пасадка пладовых дрэў, кустарнікаў на тэрыторыі дашкольнай установы.

вясна, восень

6.

Падзел тэрыторыі дашкольнай установы хостамі.

вясна

7.

Папаўненне тэрыторыі ўстановы штучнымі гнездаваннямі для птушак.

вясна

8.

Стварэнне “Дзікага луга” на тэрыторыі дашкольнай установы.

май

9.

Папаўненне тэрыторыі ўстановы кармушкамі і арганізацыя рэгулярнай падкормі птушак.

лістапад - сакавік

10.

Састаўленне картатэк відавай разнастайнасці раслін птушак і насякомых на тэрыторыі дашкольнай установы.

 

Дата выканання: 26.04.2024

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Спіс выхаванцаў:

1.Бараноўскі Віктар

2.Грэсь Паліна

3.Дашыневіч Дзяніс

4.Дубатоўка Дзяніс

5.Зуй Ілья

6.Каспарэвіч Мацвей

7.Лагоўская Дарына

8.Луканевіч Яраслаў

9.Праўлоцкі Захар

10.Туміловіч Дар'я

11.Язубец Аляксей

12.Яцына Юлія

 

звярнуць
поделиться в: