1.3

”Птушкі, якія насяляюць тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі і найбліжэйшай тэрыторыі”

Экскурсія ”Птушкі, якія насяляюць тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі і найбліжэйшай тэрыторыі”

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: Выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту

         Падчас экскурсіі выхаванцы пашырылі ўяўленні аб зімуючых птушках: іх знешнім выглядзе, асаблівасцях паводзін. Успомнілі аб ролі птушак у прыродзе.

Дата выканання: 26.09.2023

 

 Занятак “Пазнай птушку па голасе”.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту

         Падчас занятку выхаванцы з задавальненнем пазнавалі і называлі віды пералётных качуючых і аседлых птушак, а таксама птушак, якія распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі і нашай мясцовасці.

Дата выканання: 29.09.2023

 

4     6

 

У рамках акцыі “Сінічкін дзень”, якая прайшла з 13 па 17 лістапада бягучага года, выхаванцы ўспаміналі як дапамагаюць птушкам у зімовы перыяд, даведаліся аб паходжанні свята “Сінічкін дзень”, разгадвалі загадкі, разглядалі ілюстрацыі, гулялі ў разнастайныя дыдактычныя і рухавыя гульні, разам з бацькамі змайстравалі кармушкі. Усяго было змайстравана 5 кармушак. Размясцілі іх на тэрыторыі дашкольнай ўстановы і расклалі туды пачачастункі.

Будзем спадзявацца, што наш клопат дапаможа зімуючым птушкам лягчэй перажыць марозную зіму.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

 

        

 

У адпаведнасці з выкананнем задання па адукацыйнаму праекту “Зялёныя школы” выхаванцы прынялі ўдзел у выставе малюнкаў “Птушкі маёй краіны”.

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата: 22.11.2023

 

Назіранні "Птушкі на кармушцы"

Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

    Назіраючы за птушкамі, якія прылятаюць на кармушкі, мы заўважылі, што нашы крылатыя сябры ўжо ведаюць, калі мы пакладзём корм і чакаюць яго. Адны ўпэўнена прылятаюць на кармушку,        нікога не баючыся, другія, схапіўшы корм, адлятаюць з ім, трэція клююць пад кармушкай, збіраючы рэшткі, чацвёртыя толькі назіраюць. Часцей за ўсё на кармушку прылятаюць сінічкі, вераб'і, сойкі. Вельмі цікава і забаўна назіраць за паводзінамі птушак на кармушцы.

Экскурсія, назіранне “Пералётныя птушкі”. Разам з вясной, вяртаюцца ў свае родныя мясціны пералётныя птушкі. 1 красавіка адзначаецца экалагічнае свята “Міжнародны дзень птушак”. У гэты дзень у нашай установе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, якія дазволілі больш даведацца аб птушках, іх асяроддзі пражывання, аб тым якія птушкі занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і патрабуюць асаблівай увагі.

         Мы вельмі чакалі сваіх крылатых сяброў і сумечна з бацькамі зрабілі і развесілі пяць шпакоўняў.

         За птушкамі вельмі цікава назіраць. І робім мы гэта паўсюль: на прагулцы, з вакна групы, дома. Назіраючы за птушкамі, стараемся трымацца на адлегласці, каб не парушыць іх спакой.

Адказны: выхавальнік дашкольнай дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.

Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.

Дата : 01.04.2024

 

     

 

        

Спіс выхаванцаў:

1.Бараноўскі Віктар

2.Грэсь Паліна

3.Дашыневіч Дзяніс

4.Дубатоўка Дзяніс

5.Зуй Ілья

6.Каспарэвіч Мацвей

7.Лагоўская Дарына

8.Луканевіч Яраслаў

9.Праўлоцкі Захар

10.Туміловіч Дар'я

11.Язубец Аляксей

12.Яцына Юлія

звярнуць
поделиться в: