Занятак "Энергія і яе роля ў нашым жыцці"
Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.
Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.
Пад час занятку, у выхаванцаў фарміравалася ўяленне аб магчымасцях выкарыстання энергіі, ахове навакольнага асяроддзя, выхоўвалася экалагічная свядомасць, навыкі экалагічна ўстойлівага і бяспечнага стылю жыцця.
Выхаванцы даведаліся аб крыніцах энергіі і прадметах, якія больш усяго яе ўжываюць.
Дата выканання: 12.02.2024
Падведзены вынікі конкурса малюнкаў "Сэканомім энергію".
Удзельнікі атрымалі памятныя падарункі.
Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.
Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.
Дата выканання: 12.02.2024.
Эканомія электраэнергіі і цеплавой энергіі ва ўстанове дашкольнай адукацыі (экскурсія).
Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.
Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.
У час экскурсіі выхаванцы выявілі, што больш усяго электраэнергіі затрачваецца пры выкарыстанні электрычнай пліты. Знізілася спажыванне электраэнергіі з-за павелічэння светавога дня, недапушчэння гарэння ліхтароў і лямпачак днём. Побач з усімі выключальнікамі і разеткамі размешчаны наклейкі, якія нагадваюць аб неабходнасці чвоечасова выключаць свет і электрапрылады.
Дата выканання: 22.02.2024
Занятак “Эканомія электраэнергіі і цеплавой энергіі”.
Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.
Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.
На занятку выхаванцы ўдзельнічалі ў бліц – апытанні “Знаўцы электрычнасці”; знаходзілі адказы для рашэння праблемнай сітуацыі “Што здарыцца, калі …”; прыдумвалі правілы беражлівых адносін да электрычнасці і цяпла ў групе і дома; азнаёміліся з доследам “Цуды батарэйкі”.
Дата выканання: 29.02.2024
Аналіз расходвання электраэнергіі ва ўстанове адукацыі ў 2023 годзе
Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.
Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.
Паказчыкі расходвання электраэнергіі ў 2023 годзе:
Месяц |
2022 год |
2023 год |
Дынаміка |
студзень |
669 |
687 |
+18 кВт |
люты |
593 |
591 |
-2 кВт |
сакавік |
680 |
695 |
+15 кВт |
красавік |
588 |
572 |
-16 кВт |
май |
696 |
633 |
-63 кВт |
чэрвень |
532 |
565 |
-33 кВт |
ліпень |
446 |
362 |
-84 кВт |
жнівень |
350 |
481 |
+131 Квт |
верасень |
627 |
623 |
-4 кВт |
кастрычнік |
609 |
601 |
-8 кВт |
лістапад |
772 |
656 |
-116 кВт |
снежань |
590 |
652 |
+62 кВт |
Усяго: |
7152 |
7118 |
34 кВт |
Аналіз: выкарыстанне святочнай элюмінацыі, дадатковае карыстанне музычным цэнтрам пры падрыхтоўцы да свят; рамонтныя работы па замене даху; прамыў ацяпляльнай сістэмы паўплывалі на дадатковы расход электраэнергіі (+164 кВт).
Эканомія электраэнергіі ў 2023 годзе ў параўнанні з аналагічным перыядам у 2022 годзе склала 34 кВт.
Дата выканання: 01.03.2024
Аналіз спажывання цяпла ў ДУА "Выганіцкі дзіцячы сад "Буслік" Валожынскага раёна"
Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.
Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту.
Правёўшы аналіз спажывання цяпла, прыйшлі да высновы, што спажыванне цяпла ва ўстанове залежыць ад стану надвор'я, тэмпературы атмасфернага паветра. У перыяд ацяпляльнага сезона (кастрычнік - красавік) колькасць Гкал не прывышае ліміта. Больш усяго зрасходавана цяпла ў апошняй дэкадзе снежня, студзені, першай дэкадзе сакавіка, менш за ўсё - у кастрычніку.
Штодзённа ў халодны перыяд года грамадкі інспектар па ахове працы здзяйсняе кантроль за тэмпературным рэжымам у групавых пакоях і спальні. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу адзначаюць, што ў халодны перыяд года ва ўстанове тэмпературны рэжым адпавядае норме.
Выхаванцы знаходзяцца ў аблегчаным адзенні. Замененыя вокны на шклопакеты і выкарыстанне даводчыкаў на дзвярах дазваляюць падтрымліваць камфортны тэмпературны рэжым. Аб эканомным спажыванні цяпла паведамляецца бацькам.
Дата выканання: 04.03.2024
Творчы праект “Эканомім энергію і цяпло ў доме”
Адказны: выхавальнік дашкольнай адукацыі Дашыневіч І.В.
Удзельнікі: выхаванцы старшага дашкольнага ўзросту
Для вывучэння спажывння электраэнергіі і расходу цяпла дома, бацькам і выхаванцам было дадзена заданне пералічыць усе электрапрылады, якімі яны карыстаюцца дома, а таксама вывучыць колькасць спажываемай энергіі электрапрыладамі ў дзень. Усяго ў заданні прынялі ўдзел 6 сямей.
Па выніках вывучэння распрацаваны сямейныя памяткі па рацыянальнаму выкарыстанню электраэнергіі дома.
Дата выканання: 26 – 29.02.2024
Сямейныя памяткі “Як захаваць электраэнергію”
Памятка ад сям’і выхаванца Дашыневіча Дзяніса:
- выкарыстоўваем светадыёдныя лямпачкі;
- выключаем свет у памяшканні, дзе нікога няма;
- купляем бытавую тэхніку з класам энергаэфектыўнасці А+
- не ставім ў халадзільнік цёплую ежу;
- не пакідаем тэлевізар у рэжыме чакання.
Памятка ад сям’і Туміловіч Дашы:
- выкарыстоўвайце энергазахавальныя лямпы;
- пры эксплуатацыі халадзільніка старайцеся не пакідаць надоўга дзверцу адчыненай, але часцей размаражвайце яго;
- максімальна выкарыстоўвайце натуральнае асвятленне;
- часцей працірайце лямпачкі і плафоны;
- не пакідайце ўключанымі ў разетку электрапрылады;
- адыходзячы з пакоя – выключайце свет!
Памятка па рацыянальнаму выкарыстанню энергіі дома былі размешчаны ў бацькоўскіх кутках Viber групах.